Спецдакладчыкам ААН па Беларусі можа стаць экс-камісар Савета Еўропы па правах чалавека Муйжніекс

30 жніўня, Позірк. Новым спецдакладчыкам ААН па правах чалавека ў Беларусі з высокай верагоднасцю будзе абраны Ніл Райманд Муйжніекс з Латвіі, стала вядома “Позірку”.
Кандыдатура Муйжніекса была першай сярод трох, рэкамендаваных старшыні Савета ААН па правах чалавека (СПЧ) Амару Зніберу адпаведнай кансультатыўнай групай. Таксама былі рэкамендаваныя былая суддзя Еўрапейскага суда па правах чалавека, суддзя Вярхоўнага суда Эстоніі Юлія Лафранк і расійскі адвакат і юрыст-міжнароднік Сяргей Галубок.
Акрамя гэтага, заяўкі падавалі аўстрыйскі юрыст Вольфганг Бенедэк, польскі праваабаронца Рычард Каменда і праваабаронца з Маўрытаніі Дзецье Сал.
Фінальнае галасаванне па прызначэнні спецдакладчыка адбудзецца 11 кастрычніка, у апошні дзень 57-й сесіі СПЧ.
Муйжніекс нарадзіўся 31 студзеня 1964 года ў Лос-Анджэлесе (ЗША) у сям’і латышскіх эмігрантаў. Акрамя англійскай і латышскай, валодае французскай і рускай мовамі.
У 2012–2018 гадах быў камісарам Савета Еўропы па правах чалавека. У 2020–2024 гадах займаў пасаду дырэктара Еўрапейскага рэгіянальнага офіса міжнароднай праваабарончай арганізацыі Amnesty International.

- Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаЛатушка назваў сустрэчу Сікорскага з Рыжанковым "мінімальным з магчымых узроўнем камунікацыі"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаСтатслужбы Беларусі і Расіі зафіксавалі ў жніўні аднолькавае зніжэнне цэн — да сотых адсотка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў доля стратных прадпрыемстваў павялічылася да 20% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаДарадца Ціханоўскай падтрымаў ідэю надаць Вольнаму беларускаму ўніверсітэту імя Мілінкевіча (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗа тры тыдні верасня суседнія краіны ЕС зафіксавалі 1,1 тыс. спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства


