Жонка Бяляцкага назвала вызваленне палітвязняў “гульнёй Лукашэнкі” (дапоўнена)
Дададзеныя 7–11-ы абзацы

8 кастрычніка, Позірк. Вызваленне па памілаванні шэрагу палітычных зняволеных з’яўляецца “гульнёй” Аляксандра Лукашэнкі, якую ён вядзе па неабходнасці, заявіла 8 кастрычніка на семінары па палітвязнях у парламенце Нарвегіі Наталля Пінчук, жонка лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру, праваабаронцы Алеся Бяляцкага.
Трансляцыя семінара была арганізавана на партале нарвежскага парламента.
На думку Пінчук, згаданую “гульню” Лукашэнка вымушаны весці, каб “заручыцца падтрымкай Еўропы, каб выйсці з той цяжкай сітуацыі, у якой ён знаходзіцца”.
“Таму працягваць палітыку дапамогі і салідарнасці з Беларуссю (з боку Захаду. — “Позірк”.) проста неабходна”, — сказала Пінчук.
Яна падзякавала Нарвегіі за салідарнасьць з Беларуссю і намаганні, якія яна прыкладае, каб дамагчыся вызвалення Бяляцкага і іншых палітвязняў.
“Мы спадзяемся, што тым жахам, якія дзеюцца ў Беларусі, пры падтрымцы Нарвегіі і іншых краін, міжнароднай супольнасці будзе пакладзены канец. Нарвегія стала ініцыятарам і ўнесла вялікі фінансавы ўклад у [Міжнародны] фонд дапамогі палітвязням. Гэта вельмі неабходна цяпер тым беларусам, якія знаходзяцца ў зняволенні, і для іх родных. Гэта таксама дапамагае падтрымліваць беларускае грамадства, тую яго частку, якая не падтрымлівае Лукашэнку. І гэта дае надзею на дэмакратычныя пераўтварэнні ў Беларусі”, — падкрэсліла жонка палітвязня, які адбывае 10-гадовы тэрмін пазбаўлення волі па палітычна матываванай справе праваабарончага цэнтра “Вясна”.
На адкрыцці семінара па палітвязнях выступіла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская, паведамляе яе прэс-служба.
Адзначаецца, што ў семінары бяруць удзел больш за 100 чалавек: дэпутаты, чыноўнікі, праваабаронцы, журналісты. Акрамя прадстаўнікоў Беларусі і Нарвегіі, у мерапрыемстве задзейнічаныя ўдзельнікі з Сербіі, Грузіі, Украіны і Азербайджана.
Пазней у гэты дзень Ціханоўская і Пінчук сустрэліся з членамі камітэтам па абароне і замежных справах парламента Нарвегіі.
Паведамляецца, што на сустрэчы абмяркоўваліся “ваенна-палітычная сітуацыя ў Беларусі, сітуацыя з палітвязнямі, падтрымка мабільнасці беларусаў і пытанні з легалізацыяй”.
“Абмеркавалі таксама “бязвыбары” 2025 года, Ціханоўская адзначыла, што яны не будуць ні свабоднымі, ні дэмакратычнымі”, — адзначае прэс-служба дэмлідара.
З 3 ліпеня Аляксандр Лукашэнка памілаваў 115 чалавек.
У месцах несвабоды на сёння застаецца 1.281 чалавек, прызнаны палітвязнем.
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ кастрычніку Літва надала статус уцекача чатыром грамадзянам БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь лідзіруе ў ЕАЭС паводле росту цэн на прадукцыю горназдабыўной прамысловасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа 10 месяцаў 2026 года колькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве зменшылася амаль на 3 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗ 2019 па 2025 год колькасць работнікаў сельгасарганізацый скарацілася больш як на 18% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку лістапада Латвія і Літва зафіксавалі амаль 400 спробаў пранікнення мігрантаў з Беларусі, на польскай мяжы спакойнаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаУ Беларусі заявілі аб тавараабароце 300 млн долараў з В'етнамам у 2025 годзе, звесткі мытні СРВ — у 3,8 раза меншМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства



