У Віцебскай вобласці затрыманы ксёндз-канонік Юрый Бараўнёў

8 кастрычніка, Позірк. Святар рымска-каталіцкай парафіі Сэрца Езуса ў Крулеўшчыне (Докшыцкі раён Віцебскай вобласці) ксёндз-канонік Юрый Бараўнёў быў затрыманы 7 кастрычніка, паведамляе ініцыятыва “Хрысціянская візія”.
У дачыненні да Бараўнёва распачаты адміністрацыйны працэс паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, а таксама выраб, выданне, захоўванне або перавозка з мэтай распаўсюду такой інфармацыйнай прадукцыі).
Паводле інфармацыі “Хрысціянскай візіі”, з 2020 года адміністрацыйны арышт зазнаў 31 ксёндз, у тым ліку з Віцебскай дыяцэзіі — 13.
Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года стасункі дзяржавы і касцёла ў Беларусі ўскладніліся ў сувязі з тым, што многія каталіцкія іерархі і вернікі адкрыта выступілі супраць хвалі гвалту і рэпрэсій, якія рушылі ўслед за масавымі пратэстамі. Некаторыя святары прайшлі праз затрыманні, суды і арышты з палітычных матываў, асобныя былі вымушаныя пакінуць Беларусь.
Цяпер мінскую кафедру і Канферэнцыю каталіцкіх біскупаў Беларусі ўзначальвае арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, які ў стасунках з уладамі паводзіць сябе стрымана. У сваю чаргу рэжым Аляксандра Лукашэнкі актыўна прыцягвае іерарха да праўладных мерапрыемстваў і імкнецца прадэманстраваць нармалізацыю стасункаў. Разам з тым у краіне працягваюцца рэпрэсіі ў дачыненні да каталіцкіх святароў.
5 кастрычніка “Хрысціянская візія” заявіла, што працягваецца ціск на прызнанага палітвязнем пробашча парафіі Маці Божай Фацімскай (Шуміліна, Віцебская вобласць) Анджэя Юхневіча, які знаходзіцца ў няволі з 8 траўня. Святару, паведаміла ініцыятыва са спасылкай на ўласныя крыніцы, пагражаюць, што ў дачыненні да яго могуць сфабрыкаваць абвінавачанні ў злачынствах супраць сэксуальнай недатыкальнасці непаўналетніх.
Паводле інфармацыі “Хрысціянскай візіі”, з такімі пагрозамі сутыкаліся і іншыя служыцелі касцёла ў Беларусі, аднак “выпадкі падобных злачынстваў так і не былі даказаныя”. Разам з тым, падкрэслівае ініцыятыва, “сам факт выстаўлення такіх абвіначванняў можа прывесці да разбурэння рэпутацыі чалавека”.
Юхневіча пасля затрымання чатыры разы запар арыштоўвалі паводле арт. 24.23 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў). На пачатку ліпеня стала вядома, што ў дачыненні да яго распачатая крымінальная справа, але дагэтуль невядома, паводле якога менавіта артыкула.
Каталіцызм — другая паводле колькасці паслядоўнікаў хрысціянская канфесія ў Беларусі. У краіне каля 1,5 млн католікаў, у тым ліку больш за 10 тыс. грэка-каталікоў. Рымска-каталіцкі касцёл у Беларусі прадстаўлены трыма дыяцэзіямі — Гродзенскай, Віцебскай і Пінскай, а таксама Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіяй.
- ПалітыкаЦіханоўская прапанавала Румыніі прызначыць спецпрадстаўніка па БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЛябедзька: Пасля выбараў у ЗША беларускія групы ў абедзвюх палатах Кангрэса захаваюццаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць заявак праз праграму "Адно акно" з 2023 года вырасла больш чым у 5 разоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаДКНТ найбольш цесна супрацоўнічае з шасцю краінамі, уключаючы Манголію і Узбекістан (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваВялікая палата ЕСПЧ вынесе рашэнні па трох справах аб выправаджэнні мігрантаў на мяжы Беларусі з ЕСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ГрамадстваКолькасць заяў у "Адно акно" паводле экстэрытарыяльнага прынцыпу ў 2026 годзе вырасла на 61% — Мінюст (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
