На радзіме Ціханоўскай Лукашэнка зноў казаў пра “фашысцкія санкцыі”

5 кастрычніка, Позірк. Вызначыць харчовую бяспеку асноўным прыярытэтам дзяржаўнай палітыкі было “абсалютна правільнай стратэгіяй”, заявіў Аляксандр Лукашэнка 5 кастрычніка на фестывалі-кірмашы “Дажынкі-2024” у Мікашэвічах (Брэсцкая вобласць).
“Я планую пабываць ва ўсіх абласцях, каб нізка пакла́няцца вам і падзякаваць вам, дарагія нашыя работнікі сяла, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба. — Вы не проста харчовая бяспека. Вы — апірышча нашай краіны. Вы выратавалі гэтую краіну і трымаеце яе ў самыя цяжкія часы на сваіх плячах”.
Паводле яго слоў, “дзякуючы рашэнню аб развіцці сельскай гаспадаркі” Беларусь “накарміла спачатку сябе, а цяпер выйшла на перадавыя пазіцыі ў свеце ў экспарце харчавання”. Беларускія прадукты, лічыць ён, “добра ведаюць і любяць далёка за межамі” краіны.
“Скажу больш. Ва ўмовах незаконных фашысцкіх беспрэцэдэнтных санкцый, якія ў апошнія гады ўводзяцца супраць нашай дзяржавы, менавіта экспарт сельгаспрадукцыі даў астатнім галінам магчымасць адаптавацца да новай сітуацыі і пераарыентавацца на іншыя рынкі збыту”, — сцвярджае Лукашэнка.
Аналітыкі Еўразійскага банка развіцця адзначаюць, што сітуацыя ў сельскай гаспадарцы істотна ўплывае на беларускую эканоміку, аднак найважнейшым драйверам яе росту называюць усё ж прамысловасць.
Варта адзначыць, што Мікашэвічы — месца, дзе нарадзілася беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская. Яна і яе паплечнікі выступаюць за ўзмацненне санкцый у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі.
Лукашэнка не першы раз называе санкцыі, уведзеныя за парушэнні правоў чалавека, падтрымку расійскай агрэсіі ва Украіне ды іншае, “фашысцкімі”. На сустрэчы з кіраўніком Рэспублікі Саха (РФ) Айсенам Нікалаевым 30 верасня ў Мінску ён заявіў, што ўзаемны інтарэс да супрацы Беларусі і гэтага расійскага рэгіёну прадыктаваны “пэўным ціскам з боку Захаду”.
“Я маю на ўвазе заходнія фашысцкія санкцыі. Як я кажу кожнаму расійскаму губернатару, калі нешта патрапіла пад забарону, купляйце беларускае. Мы, напэўна, на шмат працэнтаў зможам замясціць вам заходнія тавары”, — сказаў Лукашэнка.
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ кастрычніку Літва надала статус уцекача чатыром грамадзянам БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь лідзіруе ў ЕАЭС паводле росту цэн на прадукцыю горназдабыўной прамысловасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа 10 месяцаў 2026 года колькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве зменшылася амаль на 3 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗ 2019 па 2025 год колькасць работнікаў сельгасарганізацый скарацілася больш як на 18% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку лістапада Латвія і Літва зафіксавалі амаль 400 спробаў пранікнення мігрантаў з Беларусі, на польскай мяжы спакойнаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаУ Беларусі заявілі аб тавараабароце 300 млн долараў з В'етнамам у 2025 годзе, звесткі мытні СРВ — у 3,8 раза меншМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



