Рост эканомікі Беларусі запаволіўся праз зніжэнне тэмпаў вытворчасці ў сельскай гаспадарцы — ЕАБР

23 верасня, Позірк. Еўразійскі банк развіцця звязвае замаруджванне росту валавога ўнутранага прадукту Беларусі (з 5,5% ў гадавым вымярэнні ў студзені — ліпені да 4,9% ў студзені — жніўні) з сітуацыяй у сельскагаспадарчай сферы.
“На змену росту эканомікі істотны ўплыў учыніла дынаміка вытворчасці ў сельскай гаспадарцы: рост запаволіўся да 7,2% г/г (год да года. – “Позірк”.) у студзені — жніўні з 17% г/г у студзені — ліпені, — гаворыцца ў новым макрааглядзе ЕАБР. — Праз ранні пачатак уборачнай кампаніі збор збожжавых істотна перавысіў леташні ўзровень у чэрвені — ліпені, і апынуўся прыкметна ніжэй у жніўні”.
Прамысловасць, адзначылі аналітыкі, застаецца “найважнейшым драйверам эканомікі”, забяспечыўшы 2 працэнтныя пункты прыросту ВУП “на фоне павелічэння выпуску на 7,1% г/г у студзені — жніўні пасля 7,5% г/г у студзені — ліпені”.
Раней Нацыянальны статыстычны камітэт прадставіў першую ацэнку, паводле якой ВУП Беларусі за студзень — жнівень года склаў 158,4 млрд рублёў — гэта на 4,9% больш (у супастаўных цэнах), чым за аналагічны перыяд 2023 года. У студзені рост эканомікі склаў 2,8%, студзені — лютым — 4%, студзені — сакавіку — 4,1%, студзені — красавіку — 5,1%, студзені — траўні — 5,2%, студзені — чэрвені — 5%, студзені — ліпені — 5,5%.
Згодна з важнейшымі прагнознымі (дэ-факта планавымі) параметрамі развіцця краіны на 2024 год, прырост ВУП павінен скласці 3,8%.
Міжнародны валютны фонд чакае рост беларускай эканомікі на ўзроўні 2,4%, Сусветны банк — 1,2%, Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця — 2,8%, даследчы цэнтр BEROC — 4%, Еўразійскі фонд стабілізацыі і развіцця — 3,7%.
У Беларусі запаволіўся рост эканомікі — Белстат (дапоўнена)


- Грамадства, Палітыка, ЭканомікаЕС забараніў здзелкі з беларускім лічбавым рублём і ўвёў шэраг іншых абмежаванняў у дачыненні да Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаЗа першы квартал 2026 года зменшылася доля занятага ў эканоміцы насельніцтва ў працаздольным узросцеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваУ Палескім радыяцыйна-экалагічным запаведніку прымаюцца меры супраць лясных пажараў, якія пераносяць радыенуклідыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаЛатвія чатыры тыдні штодня фіксуе спробы мігрантаў незаконна патрапіць на яе тэрыторыю з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваЗа год колькасць людзей, якія пражываюць на забруджаных радыенуклідамі тэрыторыях, зменшылася на 8 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
