Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 22 чалавекі

16 верасня, Позірк. Яшчэ 22 чалавекі прызнаныя 16 верасня беларускай праваабарончай супольнасцю палітычнымі зняволенымі, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Усе яны альбо абвінавачаныя, альбо ўжо асуджаныя паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
Гэта Алег Галубоўскі, Сяргей Гоўша, Ігар Шымончык, Аляксандр Малькоў, Сяргей Скробат, Вячаслаў Беразавец, Таццяна Данілюк, Мікалай Кулак, Ігар Яўменаў-Куля, Андрэй Рыбакоў, Віктар Данілюк, Мікалай Місюк, Ілля Сабко, Аляксандр Зайцаў, Мікалай Каплюк, Дзяніс Якавенка, Кірыл Яўтушык, Артур Зарэмба, Алег Бандарук, Іван Косцікаў, Антон Харэвіч, Дзмітрый Бенчук.
Праваабаронцы ў чарговы раз нагадваюць, што свабода мірных сходаў гарантаваная артыкулам 21 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.
Яны патрабуюць вызваліць гэтых і іншых палітвязняў і спыніць рэпрэсіі.
Заяву падпісалі “Вясна”, “Прававая ініцыятыва”, Офіс па правах людзей з інваліднасцю і Lawtrend.
Зараз беларускія праваабарончыя арганізацыі прызнаюць палітвязнямі 1.359 чалавек, сведчаць звесткі на сайце “Вясны”.
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУпершыню за восем гадоў у Беларусі чакаюцца 30-градусныя маразы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваЗа тры кварталы 2025 года Грузія выслала пяць беларускіх грамадзянМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваЗа двое сутак у Магілёве і Жлобіне выпала больш за месячную норму ападкаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства



