Вячорка: Ведаем пра сітуацыю з Мялешкам, але ў нас пакуль не атрымалася збудаваць адносіны з урадам Грузіі

16 верасня, Позірк. Офіс Святланы Ціханоўскай ведае пра адмову грузінскіх уладаў прапусціць у краіну беларускага журналіста і актывіста Андрэя Мялешку, але не можа на гэта паўплываць, вынікае з каментара “Позірку” галоўнага дарадцы Святланы Ціханоўскай Франака Вячоркі.
“Ведаем пра сітуацыю. Гэта, на жаль, не першы выпадак з беларусамі у Грузіі, але і не масавая з’ява. Па нейкіх прычынах Грузія не тлумачыць прычыны дэпартацыі і не дае магчымасці абскардзіць рашэнне ці папрасіць прытулку. Хутчэй за ўсё гэта ініцыятыва спецслужбаў. У нас пакуль не атрымалася збудаваць адносіны з урадам Грузіі, а праз парламент, на жаль, вырашаць пытанні не ўдаецца”, — распавёў Вячорка.
“Мы разлічваем на больш шчыльную супрацу з грузінскімі ўладамі і падтрымку з іх боку беларусаў, якія знайшлі там бяспечны прытулак”, — дадаў дарадца Ціханоўскай.
Гл. таксама па тэме:
Разам з журналістам Мялешкам з Грузіі дэпартуюць яго непаўналетнюю дачку — БАЖ

- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў студзені знізіўся на 2,9% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаВальфовіч адсправаздачыўся аб завяршэнні першага этапу праверкі боегатоўнасці па распараджэнні ЛукашэнкіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 2 лютага — 30 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- ЭканомікаЗа 2025 год банкі ў Беларусі павялічылі прыбытак амаль на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах за год вырасла на 12% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка


