Дарадца прэзідэнта Літвы: Рашэнне Венгрыі аслабіць візавы рэжым для грамадзян РФ і Беларусі выклікае занепакоенасць

10 верасня, Позірк. Рашэнне Венгрыі аслабіць шэнгенскі візавы рэжым для грамадзян Расіі і Беларусі выклікае занепакоенасць, заявіла дарадца прэзідэнта Літвы Аста Скайсгірытэ, якую цытуе Delfi са спасылкай на Žinių radijas.
“Праблема ў тым, што пасля фактычнага атрымання шэнгенскай візы падарожжа па Шэнгенскай зоне моцна спрашчаецца: паміж краінамі Шэнгенскага пагаднення няма кантрольна-прапускных пунктаў. Так, іх можна было б зрабіць, але гэта ўжо азначала б праверку ўнутры шэнгена, што дыскрымінавала б саму ідэю шэнгена. Таму што ідэя шэнгена — гэта вольны рух унутры”, — сказала Скайсгірытэ.
На яе думку, гэтая сітуацыя стала галаваломкай “для ўсяго Еўрасаюза, усёй Шэнгенскай зоны”, і “паколькі раней такіх выпадкаў было няшмат, гэта зусім новая з’ява; калі магчыма, неабходна знайсці агульнаеўрапейскае рашэнне”.
30 ліпеня стала вядома, што ўрад Венгрыі ўключыў грамадзян Беларусі і Расіі ў праграму “Нацыянальная карта”, якая дазваляе працаваць у краіне да двух гадоў. Карта даступная асобам, зацікаўленым у працы або вядзенні бізнесу ў Венгрыі. У параўнанні з рабочай і дзелавой візай яна дае шэраг пераваг, у тым ліку права на ўз’яднанне сям’і і пастаяннае месца жыхарства па заканчэнні трох гадоў знаходжання. Правёўшы яшчэ восем гадоў у Венгрыі, пастаянныя жыхары могуць прэтэндаваць на грамадзянства.
Міністры краін Паўночнай Еўропы і Балтыі звярнуліся да еўракамісара па ўнутраных справах Ілве Юхансан у сувязі са спрашчэннем патрабаванняў да ўезду ў Венгрыю грамадзян Беларусі і Расіі.
Уключэнне расійскіх і беларускіх грамадзян у праграму “Нацыянальнай карты” Венгрыі не ўяўляе “ніякай рызыкі”для бяспекі Шэнгенскай зоны, “паколькі яны па-ранейшаму будуць праходзіць дбайныя праверкі пры ўездзе і знаходжанні”, лічыць міністр замежных спраў Венгрыі Петар Сіярта.
Венгрыя застаецца адзінай краінай Еўрасаюза, якая падтрымлівае публічныя кантакты з афіцыйным Мінскам. Як сябра ЕС яна далучылася да санкцый супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, але прадстаўнікі венгерскіх уладаў неаднаразова заяўлялі, што не падтрымліваюць іх увядзенне.
Сёлета літоўскі Сейм прапаноўваў пазбаўляць беларусаў віду на жыхарства за частыя паездкі на радзіму, але гэтыя папраўкі ў законапраект не былі падтрыманыя падчас некалькіх слуханняў.
Намеснік міністра ўнутраных спраў краіны Арнольдас Абрамавічус у жніўні заявіў, што “беларусы, якія прыехалі ў Літву не адразу пасля выбараў 2020 года, правяраюцца вельмі старанна”.
Як сведчыць практыка, вельмі цяжка стала атрымаць літоўскую шэнгенскую ў візу і тым беларускім палітэмігрантам, якія знаходзяцца за межамі Шэнгенскай зоны.
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУрач Салавей прадставіў "аварыйныя крокі" для аховы здароўя Беларусі, якія ўключаюць скасаванне манаполіі МінздароўяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаСістэмныя праблемы не дазваляюць Беларусі "з розумам" укараніць сістэму клініка-затратных груп — экспертМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваПацыенты ў Беларусі не бачаць, хто атрымлівае доступ да іх даных у электроннай сістэме аховы здароўя — прадстаўніца Фонду медсалідарнасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаСпоўнілася паўгода з пачатку штодзённых спробаў мігрантаў трапіць у ЕС праз беларуска-латвійскую мяжу (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ГрамадстваДа 2032 года урачоў можа стаць больш, але "ці ператворыцца колькасць у якасць — вялікае пытанне", заяўляе экспертМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаТурэмная медыцына павінна перайсці ад МУС да Мінздароўя, псіхолагам трэба дбайна працаваць са зняволенымі — ВялічкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства


