Вярхоўны суд адхіліў апеляцыю Вячоркі, той плануе “ўсё далучыць да справы па універсальнай юрысдыкцыі”

10 верасня, Позірк. Судовая калегія Вярхоўнага суда пакінула без зменаў прыгавор галоўнаму дарадцу дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай Франаку Вячорке, паведаміла Генеральная пракуратура.
У прэс-рэлізе ён названы “кіраўніком экстрэмісцкага фарміравання “Каманда Святланы Ціханоўскай”.
Скарга Вячоркі на вырак разглядалася 10 верасня. Вырак уступіў у сілу, адзначыла Генпракуратура.
“Іншага рашэння ніхто не чакаў, — заявіў Вячорка у каментары “Позірку”. — Увесь гэты суд — цырк. Затое цяпер маем імёны, дакументы, доказы наконт усіх, хто ў гэтым удзельнічаў. Зафіксуем гэтыя злачынствы для гісторыі і для незалежнага суду ў будучыні. Таксама усё далучым да справы па універсальнай юрысдыкцыі і перададзім справы спецдакладчыкам ААН”.
Палітык таксама дадаў, што “з так званай адвакаткай”, якую яму прызначылі, “кантакту не было”. “Яна ні разу не выйшла нават на сувязь. Можа, баіцца, а можа, выконвае іншыя задачы”, — зазначыў Вячорка.
20 чэрвеня Мінскі гарадскі суд завочна прыгаварыў яго да 20 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Акрамя таго, суд пастанавіў спагнаць з яго штраф у памеры 1,5 тыс. базавых велічыняў (60 тыс. рублёў).
36-гадовага палітыка абвінавачвалі паводле ч. 3 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці і варажнечы), ч. 1 арт. 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў, якія суправаджаліся гвалтам над асобай, пагромамі, падпаламі, знішчэннем маёмасці або ўзброеным супрацівам прадстаўнікам улады), ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх), ч. 1 арт. 356 (здрада дзяржаве), ч. 1 арт. 357 (змова або іншыя дзеянні, здзейсненыя з мэтай захопу дзяржулады), ч. 3 арт. 361 (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы), ч. 1 і 2 арт. 3611 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім, у тым ліку паўторна), ч. 2 арт. 367 (паклёп у дачыненні да прэзідэнта), арт. 3691 (дыскрэдытацыя Беларусі).
Раней у каментарыі “Позірку” Вячорка заявіў, што “нічога не чакае” ад разгляду скаргі ў ВС. Апеляцыю ён падаў, каб “зафіксаваць незаконнасць усяго фарсавага працэсу і фальшывасць абвінавачання”.
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ кастрычніку Літва надала статус уцекача чатыром грамадзянам БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь лідзіруе ў ЕАЭС паводле росту цэн на прадукцыю горназдабыўной прамысловасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа 10 месяцаў 2026 года колькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве зменшылася амаль на 3 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗ 2019 па 2025 год колькасць работнікаў сельгасарганізацый скарацілася больш як на 18% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку лістапада Латвія і Літва зафіксавалі амаль 400 спробаў пранікнення мігрантаў з Беларусі, на польскай мяжы спакойнаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаУ Беларусі заявілі аб тавараабароце 300 млн долараў з В'етнамам у 2025 годзе, звесткі мытні СРВ — у 3,8 раза меншМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



