Пяць краін — кандыдатаў у ЕС далучыліся да апошняга пакета еўрапейскіх санкцый у дачыненні да Беларусі
23 жніўня, Позірк. Албанія, Боснія і Герцагавіна, Паўночная Македонія, Украіна і Чарнагорыя далучыліся да санкцый, прынятых Еўрапейскім саюзам у дачыненні да беларускіх фізічных асоб 26 ліпеня 2024 года. Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджанай 23 жніўня заяве ЕС.
Гаворка ідзе пра санкцыі, якія ўступілі ў сілу 5 жніўня, у дачыненні да 28 беларускіх сілавікоў, супрацоўнікаў дзяржаўных СМІ, судоў і папраўчых устаноў.
Згаданыя пяць краін з’яўляюцца кандыдатамі на ўступленне ў Еўрасаюз.
Да санкцый не далучыліся чатыры дзяржавы — кандыдаты ў ЕС: Грузія, Малдова, Сербія і Турцыя.
Перамовы з Грузіяй і Турцыяй па іх уступленні ў ЕС замарожаныя.
Паведамляецца, што да згаданых санкцый далучыліся таксама Ісландыя, Ліхтэнштэйн і Нарвегія, якія ўваходзяць у Еўрапейскую асацыяцыю свабоднага гандлю (ЕАСГ). У ЕАСГ уваходзіць таксама Швейцарыя, якая нядаўна ўвяла свае санкцыі ў дачыненні да шэрагу беларускіх асоб.
Адзначаецца што краіны, якія далучыліся да санкцый, “забяспечаць адпаведнасць сваёй нацыянальнай палітыкі” адпаведнаму рашэнню Савета ЕС, а “Еўрапейскі саюз прымае да ведама гэтае абавязацельства і вітае яго”.
Аб аналагічным рашэнні згаданых васьмі дзяржаў (Албанія, Боснія і Герцагавіна, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Украіна і Чарнагорыя) далучыцца да новых на той момант персанальных санкцый ЕС у дачыненні да беларускіх асоб было абвешчана год таму, 22 жніўня 2023 года.
-
Грамадства
-
Грамадства, Навіны Германіі, ПалітыкаБеларусь шукае Крыж Еўфрасінні Полацкай праз Інтэрпол — НАНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
-
Грамадства, ПалітыкаПасля аднадзённага перапынку мігранты працягнулі штурмаваць беларуска-літоўскую мяжуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
-
Палітыка
-
ГрамадстваБеларуская расследавальніцкая журналістыка захавался, але сутыкаецца з выклікамі — прадстаўнік сферыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
-
Грамадства, Палітыка
-
Грамадства, Палітыка
-
ПалітыкаПастаянны прадстаўнік у Жэневе Бельская адпрэчыла даклад незалежных экспертаў, абвінаваціўшы іх у намеры "разбурыць беларускую дзяржаву"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
-
Грамадства85% выкідаў у атмасферу шкодных рэчываў прыпадае ў Мінску на аўтамабіліМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
-
Эканоміка
-
Бяспека, Палітыка
-
Эканоміка
-
Грамадства
-
Грамадства
-
Грамадства, ПалітыкаБеларускія незалежныя СМІ застаюцца медыя для Беларусі — экспертМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
-
Грамадства
-
Грамадства
-
Палітыка, Эканоміка
-
Палітыка
-
Грамадства, ПалітыкаМедыяменеджар Аляксандраў на канферэнцыі БАЖ: Дзякуй усім, што беларуская журналістыка працягваеццаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+