Памежная служба Украіны не бачыць зменаў на мяжы з Беларуссю

11 жніўня, Позірк. Дзяржаўная памежная служба Украіны (ДПСУ) не бачыць зменаў на мяжы з Беларуссю, заявіў спікер ДПСУ Андрэй Дземчанка ў эфіры ўкраінскіх тэлеканалаў.
“Па мяжы сітуацыя нязменная. Яна цалкам кантралюемая, але мы бачым, што Беларусь у чарговы раз пачынае нагнятаць сітуацыю на гэтым кірунку, каб падыгрываць Расіі, у сферы ўплыву якой яна застаецца ўжо доўгі час”, — сказаў Дземчанка, якога цытуе glavred.info.
“Хутчэй за ўсё, у рамках гэтага інфармацыйнага ўздзеяння Беларусь будзе вымушаная рабіць і фота, і відэа, — выказаў меркаванне спікер пагранведамства. — Магчыма, нейкія часткі і будуць знаходзіцца на кірунку мяжы з Украінай, але пакуль побач з нашай мяжой дадатковых сіл не фіксуецца”.
10 жніўня Аляксандр Лукашэнка абвінаваціў Украіну ў парушэнні беларускай паветранай прасторы беспілотнымі лятальнымі апаратамі і загадаў вярнуць да паўднёвай мяжы адведзеныя ў ліпені войскі. Гэта адбылося на фоне наступальнай аперацыі ўкраінскіх войскаў у Курскай вобласці РФ.
Беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская заявіла, што Лукашэнка чарговы раз прадэманстраваў свой статус марыянеткі Пуціна, спрабуючы адцягнуць украінскія сілы перамяшчэннямі войскаў і фэйкавымі гісторыямі пра беспілотнікі.
- ГрамадстваУ Беларусі больш чым у 30 тыс. чалавек дыягнаставаны псарыязМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 29 кастрычніка — 16 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 28 кастрычніка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаМядзельскі райвыканкам прапануе размяркоўваць на месцы збор з наведвальнікаў Нацыянальнага парку "Нарачанскі", а не праз рэспубліканскі бюджэт (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства

