+1 кейс блакавання ў Santander. Нягледзячы на польскі пашпарт
У гэтым выпадку беларусу заблакавалі не анлайн-банкінг, а адразу рахунак.
У гэтым выпадку беларусу заблакавалі не анлайн-банкінг, а адразу рахунак.
На мінулым тыдні адная за адной пасыпаліся гісторыі (вось і вось) ад беларусаў у Польшчы, якім Santander заблакаваў анлайн-банкінг праз адсутнасць ДНЖ.
Сёння Dzik Pic расказаў яшчэ адную гісторыю — блакаванне напаткала беларуску з польскім грамадзянствам (!). Прычым ёй заблакавалі адразу рахунак, так што яна не магла расплаціцца не толькі праз праграму, але і картай.
— Я была ў пятніцу ў рэстаране. Паспрабавала расплаціцца картай Santander, але ў мяне не прайшла аплата. Заходжу ў праграму, гляджу — а ў мяне там проста нуль-нуль-нуль, — расказвае беларуска. — Прычым пазней сяброўка пераслала мне блікам 700 злотых, усплыло апавяшчэнне, што грошы паступілі на рахунак. Я зноў зайшла ў праграму, і там усё роўна было 0,00. То-бок усе новыя сродкі таксама адразу блочыліся.
Думаю: што такое? Прачытала пра блакаванні беларусам — але гэта не мой выпадак, бо ў мяне польскае грамадзянства і рахунак у Santander я адкрывала ўжо з польскім пашпартам.
Патэлефанавала на інфалінію, размаўляла з імі паўгадзіны. Яны праверылі мой довуд (Dowód Osobisty, пасведчанне асобы грамадзяніна Польшчы). Кансультантка паведаміла, што бачыць мой довуд у сябе ў сістэме, і нават назвала, да якога ён года.
Потым яна сказала, што я не запоўніла нейкай анкеты. «Ну, давайце тады запоўнім». У анкеце былі пытанні з разраду «Ці з’яўляецеся вы грамадзянінам Польшчы?» (так, з’яўляюся), «Ці супрацоўнічаеце вы з Паўночнай Карэяй?» (не, не супрацоўнічаю), «Ці атрымліваеце ў біткойнах?» (не). І яшчэ «Якая ў вас дзейнасць?», на што я адказала, што маю фірму, але не на рахунак у Santander.
Мы ўсё запоўнілі. Аднак кансультантка сказала, што ўсё роўна чамусьці не можа разблакаваць мае сродкі і трэба ісці ў аддзяленне — запоўніць яшчэ адную анкету. І я такая: «Акей, класна, а калі б у мяне былі ўсе сродкі на гэтым рахунку? Як бы я тады расплацілася ў рэстаране? Чаму вы мяне не праінфармавалі пра гэта? А калі б я была за мяжой, як бы я прыйшла ў банк?». Кансультантка нічога на гэта не змагла адказаць.
Я прыйшла ў банк, і ў мяне адразу папрасілі мой довуд, нібыта ён не ўпісаны ў сістэму. Хоць раней на інфалініі мне выразна сказалі, што довуд бачны.
І яшчэ ў мяне ўдакладнілі, якое ў мяне грамадзянства. «Польскае». Пасля чаго супрацоўнік банка спытаў, ці ёсць у мяне яшчэ якое грамадзянства. Я сказала, што так, грамадзянства Беларусі, але ўжо некалькі гадоў у мяне ёсць грамадзянства Польшчы. І ён такі — «акей».
Адзначу, што пры адкрыцці рахунку не было пытанняў пра іншае грамадзянства, а толькі пра горад і краіну нараджэння.
ID з сабой у мяне не было, але я дала ім праграму mObywatel. Супрацоўнік адсканаваў мой довуд у праграме, яшчэ раз упісаў мае даныя, і я яшчэ раз пад гэтым падпісалася. Пасля гэтага ўсё разблакавалася, і я цяпер бачу грошы на сваім рахунку.
Я таксама спытала ў гэтага супрацоўніка, чаму мяне не папярэдзілі, што збіраюцца блакаваць сродкі. І ён таксама нічога не змог адказаць, толькі: «Ну, так атрымалася».
Атрымліваецца, мяне заблакавалі, бо быццам бы ў іх сістэме не было довуда. Але, думаю, яны яшчэ раз хацелі яго пацвердзіць.
З усяго відаць, гэтая гісторыя не звязаная напрамую з выпадкамі блакавання анлайн-банкінгу праз адсутнасць ДНЖ. Аднак гэта яшчэ адзін прыклад пастражэння кантролю з боку Santander. Удзельнікі беларускіх чатаў згадваюць, што на пачатку мая банк рабіў рассылку з просьбай абнавіць ідэнтыфікацыйныя даныя, і там якраз былі аналагічныя пытанні пра іншыя грамадзянствы.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
хороший повод проверки банковской системы польши, устоит ли она с массовым выносом валютных вкладов белоруссами? у нас тогда они были виноваты в девальвации рубля, когда кинулись за долларами
Это всё многоходовочка: вытеснить сотни тысяч граждан РБ в Польшу, чтобы они там положили свои кровные, а потом разом всё сняли и обвалили злотый, инфа сотка
Не стоит недооценивать человеческую глупость, особенно распределённую по разным контрагентам. Глупость может очень многое, может горы свернуть. Да что там! Глупость может даже уничтожить нашу планету, ну как минимум её обитателей.
не стоит переоценивать "богатых" беларусов. По факту эти "богатые" - это обычный средник класс, который погоды нашей стране не сделает. Пусть выносят.
AML KYC и банковскую АБС тоже какая то галера писала.
Теперь [censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://mstagmanager.com/pages/polzovatelskoe-soglashenie] банковская ничего сделать не может, кроме как временно счет разблокировать.
У меня смешнее было. Блок автоматом после каждой банковской транзакции при подключении через WiFi банка в офисе банка. Так и не решили...
удиви айтишник познаниями, чем вайфай в офисе банка отличается от обычного паблик? или тебя с троянами на нубуке в свой интранет пустили
Я ж агент северокорейский, у меня Nessus в автозапуске при поднятии интерфейса на Kali стоит )
в северной корее все плохо со свободой слова, в рейтинге на три позиции ниже Белоруссии стоит, вам надо стараться
ratings that tell us nothing...
Сейчас обратная корреляция, где [censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://mstagmanager.com/pages/polzovatelskoe-soglashenie] talking head по телеку и в газетах, там очередь за яйцами и костями по скидке нужно утром занимать.
Где нет свободы слова, можно рыбами и здоровой едой питаться )
Если бы писала галера, то скорее всего, всё было бы хорошо. А так по признакам - сами писали.
с польской финансовой системой ситуация довольно смешная - частные организации нарушают конституцию Польши совершая уголовные преступления на ровном месте и против граждан и против иностранцев, в т.ч. нарушают статьи из декларации прав человека ООН, а именно начинают судить и наказывать людей не имея на то ни решения суда, ни санкций от гос органов на проведение расследования с вмешательством в частную жизнь и внутреннюю хоз деятельность.
В общем, очень интересно чем все это закончится и сколько учредителей банков, юристов и бансковских безопасников за это лишат права приближаться к фин учреждениям, и какие штрафы банки обязаны будут заплатить за односторонее незаконное присвоение функций которое исполняет государство за налоги, а именно - функции суда и следственных органов. Фактически совершая атаки на налогоплательщиков с которыми у них подписаны договорные обязательства.
Пока все идет к тому что польские частные организации хотят показать инвесторам, что с*ать они хотели на законы и они могут делать в польше что хотят. Господа, считаю что нужно показательно наказать несколько организаций.
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 4 чэрвеня 2024, 11:15
Можешь выйти из системы через обмен виртуальных купонов на драг металлы... конечно пока они еще доступны.