Реклама в Telegram-каналах DzikPic и dev.by теперь дешевле. Узнать подробности 👨🏻‍💻
Support us

Праца ў крэатыўнай веб-камандзе

Праца ў крэатыўнай веб-камандзе

ААТ Solution Spark шукае супрацоўнікаў: калі ты кемлівы і вынаходлівы, мы падрыхтуем цябе да неверагоднай працы.

«Зялёныя» праграмісты, аматары адкрытага софту, адкрытых дадзеных і адкрытага кіравання працоўнымі працэсамі — такое кароткае апісанне можна даць кампаніі Solution Spark. Яна займаецца распрацоўкай вэб-сайтаў на базе платформы Drupal, любіць працу з базамі даных і шукае новых супрацоўнікаў.   

Мы шукаем таго, хто можа будаваць сайты (Site Builder), каб распрацоўваць і падтрымліваць сайты для нашых кліентаў. У гэтай ролі вы можаце прыйсці да нас пачаткоўцам. Для гэтага неабавязкова мець навыкі праграмавання, мы дамо вам веды, якіх цяпер не хапае. Калі вы ўжо свабодна валодаеце тэхналогіяй Drupal, маеце добрае рэзюмэ, то можаце разлічваць на вядучую пазіцыю ў нашай камандзе. Глядзіце падрабязную інфармацыю на сайце кампаніі

Падрабязней пра кампанію

Да стварэння Solution Spark існавала дзве кампаніі, якія паасаобку ці ў супрацы каля 7 год займаліся падобным — распрацоўкай сайтаў на Drupal. Два гады таму яны аб’ядналіся, утварылі адкрытае акцыянернае таварыства і знялі офіс каля Парку Чалюскінцаў. 

Кампанія спецыялізуецца ў першую чаргу на ўсім, што датычыцца адкрытага праграмнага забеспячэння. Уключна з Linux, Apache, базамі дадзеных MySQL, воблачнымі сэрвісамі, іх кіраваннем і, канешне, Drupal. Інжынер-праграміст Джон Росмэн тлумачыць любоў кампаніі да адкрытага софту проста: «Адкрытае праграмнае забеспячэнне — гэта будучыня. Гэта лепш, танней за многія «закрытыя» сістэмы. І ў нас тут найбольш досведу». 

Solution Spark арыентуецца на дзве асноўныя катэгорыі замоўцаў. Адна з іх — беларускія НДА і праекты, якія можна акрэсліць як сацыяльныя, а менавіта — звязаныя з экалогіяй і адкрытымі данымі. Яны не скіраваныя на атрыманне высокага грашовага прыбытку, але цікавыя і карысныя для грамадства. «Мы цешымся, што такія праекты здараюцца, — кажа дызайнер кампаніі Глеб Кануннікаў, — і праца з імі атрымліваецца доўгатэрміновай». 

Адзін праектаў супрацы кампаніі з грамадскі значнымі ініцыятывамі —  сайт Цэнтра экалагічных рашэнняў

«Другая катэгорыя замоваў, якімі займаецца кампанія, — аўторсінгавыя праекты і праекты для кліентаў па-за межамі Беларусі, — кажа Джон Росмэн. — Яны могуць быць абсалютна рознай скіраванасці, але камандзе асабліва цікава займацца складанымі базамі дадзеных. Напрыклад, Fuelwonk — амерыканскі сэрвіс, які з дапамогай краўдсорсінгу дазваляе падбіраць найлепшыя кошты для ацяплення дома. Адзіным нязменным крытэрам такіх замоваў з’яўляецца выкарыстанне Drupal. І, натуральна, прыбытковасць». 

Адным з самых цікавых выклікаў пры працы над праектам Fuelwonk стала праца з базамі дадзеных

Доўгатэрміновая мэта каманды — выхад на IPO. У кароткатэрміновых задачах — колькасны і якасны рост каманды. 

Глеб Кануннікаў адзначае, што кожны з удзельнікаў каманды «руліць» у чымсьці сваім, мае, чым падзяліцца з іншымі і дзе рэалізаваць сябе. Фармат працы кампаніі адрозніваецца ад прынятага ў буйных камандах з яскрава выражанай карпаратыўнай культурай. Тут не імкнуцца ўніфікаваць светабачанне каманды, кажа Джон Росмэн: «Калі я маю асабістыя каштоўнасці, я не хачу, каб мае супрацоўнікі думалі, што гэта мусіць быць іх асабістымі каштоўнасцямі».

Але адна агульная каштоўнасць усё адно вымалёўваецца — адкрытасць. Гэта праяўляецца і ў форме ўласнасці, і ў тым, як прымаюцца рашэнні: няма строгай іерархіі, кожны можа паўплываць на працэс. 

Офіс кампаніі размешчаны ў адной з самых зялёных зонаў Мінску - насупраць Парку Чалюскінцаў, у 2 хвілінах ад метро і на асноўным роварным машруце

Новый рекламный формат в наших телеграм-каналах.

Купить 500 символов за $150

Читайте также
Компания ввела 4-дневку — число соискателей выросло в 1,5 раза, другие показатели в плюсе
Компания ввела 4-дневку — число соискателей выросло в 1,5 раза, другие показатели в плюсе
Компания ввела 4-дневку — число соискателей выросло в 1,5 раза, другие показатели в плюсе
«Тихое увольнение»: в мире набирает популярность новое отношение к работе
«Тихое увольнение»: в мире набирает популярность новое отношение к работе
«Тихое увольнение»: в мире набирает популярность новое отношение к работе
3 комментария
Samsung троллит iPhone 14 в рекламе за отсутствие инноваций. Но Apple ещё не представила смартфон
Samsung троллит iPhone 14 в рекламе за отсутствие инноваций. Но Apple ещё не представила смартфон
Samsung троллит iPhone 14 в рекламе за отсутствие инноваций. Но Apple ещё не представила смартфон
Из Google Play исчезнут VPN-сервисы, блокирующие рекламу
Из Google Play исчезнут VPN-сервисы, блокирующие рекламу
Из Google Play исчезнут VPN-сервисы, блокирующие рекламу

Хотите сообщить важную новость? Пишите в Telegram-бот

Главные события и полезные ссылки в нашем Telegram-канале

Обсуждение
Этот материал нельзя комментировать.