Тры беларускамоўныя стрымеры патрапілі ў афіцыйную праграму падтрымкі Cyberpunk 2077
Распрацоўшчыкі Cyberpunk 2077: Phantom Liberty дадалі ў афіцыйную праграму падтрымкі трох беларускамоўных стрымераў. Цяпер іх гледачы змогуць атрымліваць бонусы за прагляд.
Cyberpunk 2077: Phantom Liberty — гэта маштабнае дапаўненне для камп’ютарнай гульні, экшана з ролевымі элементамі ў дэкарацыях змрочнай будучыні.
— Падацца (на ўдзел) можна было праз спецыяльную форму ад CD Project Red, — расказала нам стрымерка ms_bahiema. — Я звярнула ўвагу на тое, што яны ў пасце пра праграму падтрымкі стрымераў пазначылі, што прымаюць гульцоў на любой мове, і вырашыла паспрабаць (а шчэ й заахвоціць астатніх калег запісацца). Бо калі гэта пазначана асобна, значыць, і такіх маленькіх стрымераў, як мы, могуць прыняць проста каб падтрымаць нашае кам’юніці.
Пасля падачы заявак кампанія сама абірала тых, каго дадаць у праграму.
— Што атрымліваюць гледачы ад прагляду вашых стрымаў?
— Гледачы змогуць атрымаць унутрыгульнявое адзенне за прагляд трансляцый праз сістэму Twitch Drops. Каб атрымаць прадметы, трэба будзе глядзець стрымы па гульне пэўную колькасць часу (падрабязна пра гэта распавядаецца тут. А яшчэ тыя гледачы, якія аформяць дзве платныя падпіскі на канал падчас стрыма, атрымаюць унікальную зброю.
— А што новы статус дасць самім стрымерам?
— Ну, статус, па ідэе, мусіць прасоўваць абраных стрымераў, прывабліваць аўдыторыю і матываваць яе падпісвацца на іхнія каналы. Гэта ўсё, што мы атрымліваем. Ну й хваліцца можна (планую рабіць гэта да канца жыцця цяпер).
— У каментарыях да вашага пасту пыталі пра блогера Рудзі, які зараз знаходзіцца ў Беларусі, чаму ён не ў спісе. Ён не можа прыняць удзел у праграме праз сваю лакацыю?
— Я не ведаю, ці ён увогуле падаваўся, бо інфа была ў адкрытым доступе, але сама яго не заахвочвала (потым выявілася, што спадар Рудзі сапраўды не падаваўся на ўдзел у праграме — заўв. аўт.). Таму што, па-першае, ён вярнуўся на ютубе стрыміць, па-другое, гульню нельга набыць у Беларусі. Чыста тэхнічна падацца ён мог, але CDPR спынілі продаж гульняў на тэрыторыі Беларусі і Расіі — нелагічна з такой палітыкай будзе падтрымліваць стрымераў, якія з’яўляюцца падаткавымі рэзідэнтамі гэтых краін.
Суразмоўца дадае, што яе бліжэйшая трансляцыя ў якасці стрымера з афіцыйнай праграмы падтрымкі Cyberpunk 2077 адбудзецца сёння (то бок, у аўторак 26-га верасня) у 19.00 па Беларусі, а яшчэ ўвечары ў чацвер і пятніцу.
Стрымер gomzik таксама сёння выйдзе анлайн — а 19-20 гадзіне па беларускім часе. І спадар lepus81 запланаваў некалькі выхадаў у эфір: сёння, у 15.00 і потым з прыкладна з 23.00 па беларускім часе; у сераду — вечарам, з гадзін 19-20 па Мінску/Вільне; у чацвер — у 15.00 і каля поўначы; і затым у пятніцу ноччу.
В DEIP из-за обвала курса от $1,1 млн осталось $350K, зарплаты не платят. CEO разбирает, как так вышло
Блокчейн-стартап DEIP больше двух месяцев не платит зарплату сотрудникам. Об этом dev.by рассказали несколько человек из компании: «официальная причина — стартап неправильно распорядился финансовыми ресурсами и денег нет. Подробностей не знаем». Сотрудникам сообщили, что топ-менеджмент ищет дополнительный капитал для погашения задолженности и дальнейшего развития. Но часть команды уже ищет новую работу.Мы также поговорили с СЕО DEIP Алексом Шкором — он рассказал, из-за чего у стартапа возникли сложности, как команда пыталась их решать и что собирается делать дальше. «Хочу поделиться опытом, чтобы на нём смогли научиться другие фаундеры, которые хотят идти в web3», — говорит Алекс. Ниже — подробный разбор.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.
👍 удачи ребятам