Гэта будзе цяжка, але я паспрабую. Мы ў Беларусі зусім мала размаўляем на беларускай мове, аднак большая частка ведае яе. Гэта проста, мы вывучаем мову ў школах, але потым цалкам забываем яе, бо не карыстаемся ў паўсядзённым жыцці.
Трэба адзначыць, што мой маленькі шкодзер дапамагае мне пісаць гэтае апавяданне, таму ўсе памылкі зусім не ад таго, што я згубіў навык, – проста вынік яго “дапамог” :)
Аднак вернемся да тэмы. Таму, што мова не выкарстоўваецца, ёсць шмат спасылак. Аднак я засяроджуся на тых, якія маюць сэнс для IT. Я бачу дзве асноўныя:
Бібліятэкі, якія мы скарыстоўваем штодня, звычайна на ангельскай мове, таму цяжка пісаць нешта на беларускай
Ад таго, што ўсе на ангельскай, айтышнікі ужо і ня ведаюць, як вымаўляць нейкія словы не толькі на беларускай, але і на рускай мове
Што мы можам зрабіць?
Па-першае, не ўсе ведаюць, аднак праграмы можна пісаць і па-беларуску. Так, гэта значыць, што не толькі каментарыi маюць быць на беларусай мове, але і сам код. Вось караценькі просценькі прыклад такога коду:
Не верыце, што тут няма памылак? Паспрабуйце праверыць у Visual Studio.
Па-другое, вось вам караценькі слоўнік. На дапамогу згубіўшымся кодзерам:
Скачаць – спампаваць
Эстимация – падлік
Баг – памылка
Билд – зборка
Релиз – пастаўка
Па-трэцяе, вось вам і перекладчык, калі зусім забыліся. Не ідэальна, але трымаецца дастакова добра.
Спадзяюся, што я вас неяк заахвоціў, і хаця б адзін дзень у вас будзе беларускамоўным. Не губляйце свае карані :) Спадабалася? Калі ласка, завітайце на маю старонку (ш!)кодзер.by!
Читатели в 🇵🇱, пожалуйста, поддержите dev.by своими налогами!
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.