Стартап вучыць размаўляць па-беларуску на працы. У IT таксама
З нагоды Дня роднай мовы каманда say.by нарэшце запусцiла «Мову прафесіі» — мабільны дадатак для трэніроўкі беларускай мовы. Распрацоўка сэрвiсу распачалася амаль год таму. I вось праца завершаная.
«Мова прафесіі» — гэта мабільны дадатак пад iOS и Android, які мусіць навучыць беларусаў размаўляць па-беларуску на працы (i не блытаць родную мову з украiнскай цi нейкай iншай).
Праект мае тры звязаныя паміж сабой кампаненты, якія прысвечаныя адраджэнню беларускай мовы:
- donar.by — на якім можна завесці профіль «донара беларускай мовы» і дапамагчы тым, хто толькi вывучае яе. З дапамогай donar.by тысячы валанцёраў сабралі ўжо 1000 гадзін беларускага маўлення для Mozilla Common Voice, натрэніравалі кампутар, каб ён мог разумець беларускую мову, і агучылі ўсе заданні для «Мовы прафесіі»;
- непасрэдна сама mova.pro — мабільны дадатак, дзе можна практыкаваць беларускае маўленне і прайсці сертыфікацыю на веданне мовы;
- say.by — дзе можна пабачыць кампаніі, якiя падтрымліваюць беларускую мову, адшукаць профілі «донараў мовы» і нават паслухаць, як гучаць іх галасы.
Стваральнiк say.by Аляксандр Шастаковiч зазначае, што акрамя прафесійных сфер, сэрвiс «Мовы прафесіі» знаёміць сваiх карыстальнiкаў з асаблівасцямі беларускай фанетыкі, асновамі ветлівасці ды іншымі агульнымі тэмамі.
Праграму распрацоўвалі дзясяткі IT-спецыялістаў, навукоўцаў і мовазнаўцаў, а правільнасць беларускай мовы ў заданнях правяраў Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа.
Да Дня мовы каманда say.by зрабiла невялiчкi тэст на веданне мовы. Прайсцi яго можна па спасылцы. А калi спадабалася — спампаваць дадатак, прайсцi яшчэ заданнi і атрымаць сертыфікат сапрауднага знаўцы беларускай мовы у сваёй галiне.
Читать на dev.by