Мы яе чакалі, і вось яна адбылася! Наша першая велавандроўка ў гэтым годзе!
21 траўня мы распачалі веласезон разам з нашым клубам “Softeq On Wheels”. На гэты раз маршрут быў даволі складаны, але так нават цікавей. Спачатку мы наведалі Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту: вела-гід правёў для нас экскурсiю па музею-скансэну. Затым нам распавялi гісторыю старажытнага мінскага гарадзішча, а скончылася цудоўная велавандроўка адпачынкам у кавярні. Як заўсёды, нас суправаджаў наш верны сябар і экскурсавод Раман.
Вось такiя мы малайцы! Усім — вялікі дзякуй! Чакаем з нецярпеннем нашай наступнай вандроўкі!
Больш яркiх здымкаў — на нашай старонцы Facebook!
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.