Пераклад я рабіў для сябе самога на базе мовы ангельскае, расейскае, чэскае і польскае. Пакуль адзіны мінус - гэта тое, што хоць я і пераклаў увесь тэкст, частка яго ўсё адно адлюстроўваецца па-ангельску. І гэтак для ўсіх даступных моў. Прычына хутчэй за ўсё ў нестыкоўках на самым ґітхабе. У астатнім-жа прапаную зацаніць рэзультат.
UPD Любы жадаючы можа прапанаваць свае змены: https://github.com/nesterow/github.com-be-localization Для гэтага дастаткова форкнуць рэпазітар, зрабіць змены, а потым папрасіць мяне іх забраць. Спадар Шут таксама запрашаецца ў адміністратары галоўнага рэпазітара. Яму дастаткова даслаць мне свой юзэрнэйм там.
Читатели в 🇵🇱, пожалуйста, поддержите dev.by своими налогами!
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.