Сярод айцiшнiкаў шукаюць донараў беларускай мовы. Трэба 320 гадзiн маўлення
Каманда say.by, якая ўжо некалькi год запар «прасоўвае мову» праз свой сэрвiс, звяртаецца па дапамогу айцiшнiкаў. Яны распачалi новы марафон агучвання беларускiх сказаў (першы быў у лютым) у сваiм праекце «Мова прафесii» — i просяць спецыялiстаў з IТ-сферы далучацца.
Як паведамiў dev.by стваральнiк say.by, кiраўнiк IТ-аддзела адной з мiнскiх кампанiй Аляксандр Шастаковiч, сёння пачалося агучванне заданняў для айцiшнiкаў.
Каманда say.by збiрае галасы, каб палепшыць працу тэхналогій распазнавання беларускага маўлення. Паўгады таму стартаперы актывiзавалi родную мову ў міжнародным праеце Mozilla Common Voice, і на дадзены момант з дапамогай добраахвотнiкаў (цi донараў, ях iх заве каманда) ужо сабралi «620 гадзін найлепшага ў свеце беларускага маўлення». А стаiць мэта сабраць 1000.
Гэтым разам галасы збіраюцца праз асобны сайт donar.by, дзе цягам месяца будзе напаўняцца як адкрытая калекцыя Common Voice, так і заданні для інтэрактыўнага навучання беларускай мове ў розных прафесійных сферах.
Заданнi для айцiшнiкаў, як адзначае Аляксандр, складаюцца з 5 секцый — «распрацоўка», «база звестак», «камунікацыя з кліентамі і кіраванне», «сеціва», «праца з дакументамі». Далучыцца да агучвання вельмі проста:
- трэба зайсці на сайт https://donar.by;
- пачаць агучваць або праслухоўваць ужо агучаныя сказы;
- пры жаданні стварыць профіль донара беларускай мовы і атрымаць сертыфікат.
Аляксандр дадае, што напрыканцы 300 самых актыўных донараў беларускай мовы атрымаюць сімвалічныя падарункі ад say.by, а таксама ад партнёраў марафону агучвання, сярод якiх ёсць i некалькі беларускіх ІТ-кампаній — ActiveCloud, TCP Soft i Jet BI.
Читать на dev.by