Дзярждэп ЗША: Мы працягнем прадпрымаць сувымерныя меры супраць рэжыму Лукашэнкі
Апублікавана на адкрытай версіі “Позірку” 21 лютага 2024 года

20 лютага, Позірк. “Злучаныя Штаты ўжо ўвялі санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі не толькі за ўціск дэмакратыі і парушэнні правоў чалавека агулам, але таксама за падтрымку вайны Расіі супраць Украіны”, — заявіў намеснік памочніка дзяржсакратара ЗША ў справах Еўропы і Еўразіі Крыстафер Сміт, адказваючы на пытанне “Позірку“ 20 лютага на брыфінгу, прысвечаным падзеям ва Украіне.
“Мы працягнем рабіць гэта, прадпрымаючы адпаведныя і сувымерныя меры, будзем і ў далейшым каардынаваць гэтыя крокі з нашымі саюзнікамі і партнёрамі, уключаючы ЕС, каб прыцягнуць рэжым Лукашэнкі да адказнасці і прымусіць яго спыніць падтрымку пуцінскай вайны ва Украіне”, — сказаў дыпламат.
Апошнія на сёння санкцыі ЗША ў дачыненні да беларускіх фізічных і юрыдычных асоб былі ўведзеныя ў снежні 2023 года.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь трэці месяц запар на апошнім месцы ў ЕАЭС па дынаміцы сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- ПалітыкаУ метадычцы для “адзінага дня інфармавання" Беларусь названая "верацярпімай карчмой" (+ каментар эксперта)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 2–4 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка