Вялікабрытанія пашырыла санкцыі супраць беларускіх уладаў, у спіс уключаны суддзі і пракуроры

8 снежня, Позірк. Аб пашырэнні санкцый у дачыненні да Беларусі паведаміў 8 снежня ўрад Вялікабрытаніі. У пашыраны санкцыйны спіс уключана 17 фізічных асоб, якія займаюць пасады суддзяў і пракурораў.
У спіс уключаны: старшы пракурор аддзела пракуратуры Мінска Раман Бізюк, суддзя Маскоўскага раёна Мінска Святлана Бандарэнка, суддзя Мінскага абласнога суда Сяргей Епіхаў, суддзя Гомельскага абласнога суда Мікалай Доля, старшы пракурор Генпракуратуры Сяргей Гіргель, пракурор Генпракуратуры Таццяна Гракун, старшы пракурор Генпракуратры намеснік начальніка аддзела дзяржаўнага абвінавачання Генпракуратуры Міхаіл Кавалёў, суддзя Мінскага гарадскога суда Сяргей Хрыпач, старшы следчы — следчы па асабліва важных справах важных спраў Галоўнага ўпраўлення па расследаванні злачынстваў у сферы арганізаванай злачыннасці і карупцыі Цэнтральнага апарата Следчага камітэта Антон Каляга.
Таксама ў абноўленым спісе — суддзі Вярхоўнага суда Валянціна Кулік і Ігар Любавіцкі, начальнік аддзела пракуратуры Гомельскай вобласці па наглядзе за адпаведнасцю закону судовых рашэнняў па крымінальных справах Дзяніс Мікушаў, суддзі Мінскага гарадскога суда Пётр Арлоў, Марына Запаснік і Валянціна Зянкевіч, Мінскага абласнога суда — Вячаслаў Тулейка.
Усе названыя асобы так ці інакш датычныя да палітычных працэсаў, неслі ці нясуць адказнасць “за рэпрэсіі грамадзянскай супольнасці ці дэмакратычнай апазіцыі ў Беларусі, удзел у іх, аказанне ім падтрымкі ці садзейнічанне ім, а таксама за дзеянні, палітыку ці дзейнасць, якія падрываюць дэмакратыю ці вяршэнства закону ў Беларусі”, гаворыцца ў рэлізе.
6 снежня Вялікабрытанія ўвяла санкцыі за садзейнічанне расійскай агрэсіі супраць канструктарскага бюро “Дысплей” з Віцебска. Бюро выпускае тэхніку для беларускага войска, у тым ліку ўдарныя беспілотнікі (“Квадра-1400”).

- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка, ЭканомікаЕС забараніў здзелкі з беларускім лічбавым рублём і ўвёў шэраг іншых абмежаванняў у дачыненні да Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаЗа першы квартал 2026 года зменшылася доля занятага ў эканоміцы насельніцтва ў працаздольным узросцеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваУ Палескім радыяцыйна-экалагічным запаведніку прымаюцца меры супраць лясных пажараў, якія пераносяць радыенуклідыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаЛатвія чатыры тыдні штодня фіксуе спробы мігрантаў незаконна патрапіць на яе тэрыторыю з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваЗа год колькасць людзей, якія пражываюць на забруджаных радыенуклідамі тэрыторыях, зменшылася на 8 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка

