Дэмсілам трэба дамовіцца і выступіць з адзінай стратэгіяй вызвалення палітвязняў — Гарбунова

2 снежня, Позірк. Перш чым крытыкаваць за недагавораздольнасць рэжым Аляксандра Лукашэнкі, дэмсілам трэба дамовіцца паміж сабой і выступіць з адзінай стратэгіяй вызвалення палітвязняў, “не абвінавачваючы апанентаў у здрадзе агульным інтарэсам”. Такое меркаванне выказала 2 снежня ў Варшаве прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета па сацыяльнай палітыцы Вольга Гарбунова.
Палітык выказала гэтую думку, падводзячы вынікі першага дня слуханняў Каардынацыйнай рады (КР), прысвечаных падыходам да вызвалення палітвязняў і выпрацоўцы агульнай стратэгіі дэмсіл па гэтым пытанні.
“Калі мы лічым сябе дэмакратамі, то павінны слухаць і ўспрымаць пазіцыю апанентаў”, — падкрэсліла яна.
Той факт, што падобная дыскусія не адбылася раней, Гарбунова звязала з “вялікай колькасцю міфаў і стэрэатыпаў і нейкім інэрцыйным рухам”, калі абмеркавання пытання палітвязняў “пазбягалі з прычыны адсутнасці вынікаў і стратэгіі дзеянняў”. На яе думку, людзям не хацелася “сутыкацца з пастаянным пачуццём віны і сораму” праз немагчымасць змяніць сітуацыю, таму “гэтую тэму было прасцей ігнараваць і замоўчваць”.
Слуханні працягнуцца 3 снежня, па выніках плануецца прыняць тэматычную рэзалюцыю КР.
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаВыдаткі на вытворчасць прадукцыі за год павялічыліся ў чатырох рэгіёнах — даныя БелстатаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаШтомесячная актыўнасць нелегалаў на мяжы Беларусі і ЕС у 2025 годзе дэманструе экспанентны ростМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 9 чэрвеня — 1 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства