Ціханоўская папрасіла Фінляндыю не зачыняць дзверы для беларусаў, якія шукаюць прытулак у ЕС
13 снежня, BPN. Не зачыняць дзверы для беларусаў, якія шукаюць прытулак у Еўрасаюзе, папрасіла Святлана Ціханоўская Санну Марын — прэм’ер-міністра Фінляндыі, што з’яўляецца членам ЕС. Пра гэта паведаміў BPN старэйшы дарадца беларускага дэмакратычнага лідара Франак Вячорка.
Візіт Ціханоўскай адбываецца 13 і 14 снежня на запрашэнне міністра замежных спраў Фінляндыі Пекі Хаавіста.
Паводле слоў Вячоркі, Ціханоўская і Марын абмеркавалі таксама сітуацыю з беларускімі палітвязнямі, умовы іх утрымання ў турмах, а таксама якім чынам міжнародная супольнасць можа дабіцца іх вызвалення. Дэмлідар папрасіла суразмоўцу ўняць пытанне Беларусі ў Еўрапейскім Савеце, Савеце Еўропы, Савеце ААН па правах чалавека. “Ціханоўская заклікала падтрымаць рэпрэсаваных, бо многія пачынаюць выходзіць з турмаў і ім патрэбная рэабілітацыя”, — адзначыў Вячорка.
Беларускі палітык “падзякавала Марын за фінансаванне Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэту ў Вільнюсе, дзякуючы якому многія студэнты з Беларусі змаглі працягваць адукацыю, а таксама за падтрымку працы праваабаронцаў”. Сродкі былі выдзеленыя пасля мінулага візіту Ціханоўскай у Хельсінкі ў сакавіку 2021 года, адзначыў дарадца.
Акрамя таго, бакі абмеркавалі магчымасць уцягвання беларускай арміі ў вайну Расіі супраць Украіны. “Ціханоўская сказала, што для дэмакратычных сілаў ёсць прыярытэтам не дапусціць гэтага”, — распавёў Вячорка.
Паводле яго інфармацыі, праз нялётнае надвор’е Ціханоўская прыбыла ў Фінляндыю са спазненнем на тры гадзіны, “таму ўся праграма візіту пасунулася”.


- Грамадства, ПалітыкаЗа першую дэкаду сакавіка суседнія краіны ЕС зафіксавалі 23 спробы нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі, з пачатку года — амаль 150 (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ЭканомікаАграсэрвісныя арганізацыі выпускаюць больш за 600 найменняў запчастак для імпартнай тэхнікі — ГалоўдзяржтэхнаглядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваНа поўначы Беларусі мінулым днём зафіксавана тры рэкорды цяплаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 10 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка

