ПП НС прыняла законапраект аб магчымасці смяротнага пакарання за замах на ўчыненне актаў тэрарызму
27 красавіка, BPN. Палата прадстаўнікоў 27 красавіка прыняла адразу ў двух чытаннях законапраект “Аб змяненні Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь”, які прадугледжвае ўвядзенне смяротнага пакарання за замах на ўчыненне актаў тэрарызму, паведамляе прэс-служба ПП НС.
Законапраект распрацаваны “ў мэтах аказання стрымліваючага ўздзеяння на дэструктыўныя элементы, а таксама дэманстрацыі рашучай барацьбы дзяржавы з тэрарыстычнай дзейнасцю”.
Згодна з арт. 14 Крымінальнага кодэкса, замахам на злачынства прызнаюцца наўмыснае дзеянне або бяздзеянне асобы, непасрэдна накіраваныя на ўчыненне злачынства, калі пры гэтым злачынства не было даведзена да канца па незалежных ад гэтай асобы абставінах.
Аднак заканадаўства ў якасці выключнай меры пакарання дапускае прымяненне смяротнага пакарання — расстрэлу — за некаторыя асабліва цяжкія злачынствы, спалучаныя з наўмысным пазбаўленнем жыцця чалавека пры абцяжваючых абставінах.
Выключную меру пакарання прадугледжвае ч. 3 арт. 289 (акт тэрарызму). Па першых дзвюх частках названага артыкула пакаранне абмяжоўваецца 15 і 18 гадамі пазбаўлення волі адпаведна.
Беларусь — адзіная краіна ў Еўропе, дзе працягваюць прымяняць смяротнае пакаранне. За апошнія 20 гадоў расстраляна каля 400 прыгавораных да вышэйшай меры пакарання. Вядомыя толькі два выпадкі памілавання.
У 2021 годзе быў вынесены адзін смяротны прысуд.
Раней абвінавачанні ў падрыхтоўцы “актаў тэрарызму” сярод іншых былі прад’яўленыя ў Беларусі лідару дэмакратычных сіл Святлане Ціханоўскай, кіраўніку Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ), экс-дыпламату Паўлу Латушку (абодва знаходзяцца за мяжой), прадпрымальніку і актывісту, палітвязню Мікалаю Аўтуховічу (пачатак суда прызначаны на 16 траўня).

- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля шасцідзённай паўзы Літва зноў зафіксавала актыўнасць мігрантаў на мяжы з Беларуссю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаПагалоўе буйной рагатай жывёлы ў Беларусі за апошні год зменшылася на 2,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАмаль тыдзень Літва не фіксуе спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ Мінску стратна больш за чвэрць арганізацый, у Мінскай вобласці — амаль кожная пятая (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства