Паводле інфармацыі МЗС Польшчы, у Беларусі знішчана ці апаганена 13 месцаў памяці палякаў
28 кастрычніка, BPN. У Беларусі па ініцыятыве ўладаў, паводле звестак на 28 кастрычніка, знішчана або апаганена 13 месцаў памяці палякаў, у тым ліку ваенных пахаванняў, помнікаў і памятных знакаў, паведаміла BPN намеснік дырэктара Усходняга дэпартамента МЗС Польшчы Ганна Костшава-Мішталь.
На яе думку, такія “крэатыўныя” дзеянні, якія былі б адчувальнымі ва ўзаемаадносінах любых дзяржаў і народаў, “нельга інтэрпрэтаваць інакш, чым накіраваныя супраць Польшчы”.
Знішчэнне польскіх пахаванняў і памятных мясцін у Беларусі пачалося ў чэрвені. Не пра ўсе выпадкі інфармацыя з’яўляецца своечасова.
1 ліпеня МЗС Польшчы выказала “сур’ёзную заклапочанасць” у сувязі з “пачасценнем актаў апаганення месцаў польскай нацыянальнай памяці” ў Беларусі. Варшава падкрэсліла, што вандалізм адбываецца галоўным чынам на тэрыторыі Гродзенскай вобласці, “дзе знаходзіцца каля 550 месцаў успакаення польскіх воінаў, удзельнікаў народных паўстанняў, абаронцаў Гродна”.
У прыватнасці, 25 жніўня ў вёсцы Сурконты (Воранаўскі раён Гродзенскай вобласці) пры садзейнічанні мясцовых улад разбураны могілкі салдат польскай Арміі Краёвай.
13 верасня стала вядома аб знішчэнні месца пахавання чатырох салдат польскай Арміі Краёвай, якія загінулі падчас Другой сусветнай вайны каля вёскі Плябанішкі (Гродзенскі раён). Там былі пахаваны партызаны, якія загінулі ў баі з нямецкімі войскамі 24 верасня 1943 года. Крыж на месцы іх гібелі быў устаноўлены ў 1990-я гады намаганнямі ўраджэнцаў вёскі.
У межах дэкамунізацыі ў Польшчы зносяцца савецкія помнікі, аднак гэта не датычыць месцаў пахавання.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа чатыры тыдні лістапада Польшча спыніла 400 спроб незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПа справе "Беларускага Гаюна" асуджаны гомельскі прапаведнік царквы хрысціян-адвентыстаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ беларускім дэмакратычным асяроддзі няма сацыяльных ліфтаў для моладзі — Ворыхава (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла другое месца па зніжэнні афіцыйнага курсу долара за 11 месяцаў 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва спыніла рэкордную для лістапада сутачную колькасць спробаў нелегальна перайсці мяжу з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка


