Параўналі заробак айцішнікаў у Беларусі, Польшчы, Грузіі і іншых краінах
Даведаліся, колькі зарабілі ў ліпені спецыялісты ІТ-кампаній у Беларусі і за мяжой і ў якіх лакацыях самая вялікая і самая маленькая розніца паміж зп нета і брута.
Паўдзельнічалі 1600+ ІТ-спецыялістаў. Амаль палова — распрацоўшчыкі. 40% — мідлы. 43% спецыялістаў працуе ў аўтсорсе, 36% — у прадукце.
Падрабязней пра ўдзельнікаў
- Developer (software engineer) — 48,2%
- QA Specialist — 11,3%
- Team Lead/Tech Lead — 5,4%
- QA Automation Engineer — 4,5%
- DevOps Engineer — 4,3%
- Business Analyst — 4,1%
- Project Manager — 3,5%
- HR Specialist/Recruiter — 2,3%
- Product Manager/Product Owner — 1,5%
- Designer — 1,4%
- Support Specialist — 1,4%
- Architect — 1,1%
- C-Level — 1,1%
- Data Scientist — 1,1%
- UI/UX Designer — 1,1%
- DataBase/Administrator — 1%
- Marketing Specialist — 0,7%
- Delivery Manager — 0,6%
- System Administrator — 0,6%
- Account Manager — 0,5%
- Technical Writer — 0,5%
- Resource Manager — 0,4%
- Другое — 1,5%
- Sales/Business Development Manager — 0,4%
- System Analyst — 0,4%
- Copywriter — 0,1%
- PR Specialist/Manager — 0,1%
- Другое — 2,5%
Прафесійны ўзровень
- Middle — 40,0%
- Senior — 32,2%
- Lead — 12,9%
- Junior — 11,9%
- С-уровень — 0,2%
- N/A — 0,6%
- Другой — 0,4%
Сярэдні заробак
Каля 1600 спецыялістаў падзяліліся інфармацыяй пра свой заробак у ліпені.
Сярэдні заробак брута — 3470 долараў.
Сярэдні заробак нета — 2872 долараў.
Мінімальны пазначаны заробак — 200 долараў (столькі атрымалі джуны, якія працуюць у беларускіх офісах ІТ-кампаній).
Максімальны пазначаны заробак — 32 000 долараў (распрацоўшчык-фрылансер (C-level), які працуе ў Канадзе.
Сярэдні заробак у беларускіх/замежных офісах і кампаніях
Паглядзелі, які сярэдні заробак у спецыялістаў ІТ-кампаній у залежнасці ад месца працы.
Сярэдні заробак у беларускіх офісах кампаній за ліпень — 2 320 долараў (нета).
У супрацоўнікаў, якія працуюць у замежных офісах кампаній з беларускімі каранямі, за ліпень у сярэднім выйшла амаль 3 тысячы долараў чыстымі. Самы вялікі сярэдні заробак у фрылансераў — 4770 долараў.
Сярэдні заробак у папулярных рэлакейт лакацыях
Параўналі сярэдні заробак спецыялістаў ІТ-кампаній у Беларусі і ў 6 самых папулярных замежных лакацыях (паводле даных анкетавання).
Самы вялікі сярэдні заробак (нета) у спецыялістаў, якія жывуць у Германіі. У топ-3 — Польшча і Кіпр.
Найбольшая розніца паміж сярэднім заробкам нета і брута ў Літве і Германіі, найменшая — у Грузіі. У працэнтах розніца выглядае так:
- Літва — 36%
- Германія — 35,5%
- Польшча — 20%
- Кіпр — 17%
- Беларусь — 12%
- Узбекістан — 8%
- Грузія — 5%
Сярэдні заробак для розных пазіцый
Палічылі сярэдні заробак спецыялістаў у залежнасці ад лакацыі і пазіцыі.
Чысты заробак распрацоўшчыкаў (інжынераў-праграмістаў) у Беларусі склаў 2,5+ тысячы долараў. Для параўнання ў распрацоўшчыкаў, якія працуюць у Польшчы, заробак аказаўся амаль на тысячу долараў большы, а ў распрацоўшчыкаў у Германіі — амаль на 1,5 тысячы долараў большы.
У Team Lead/Tech Lead чысты сярэдні заробак у трох лакацыях перавысіў 5 тысяч долараў: у Германіі, Польшчы і Грузіі.
Читать на dev.by