Страйк у Evolution Georgia: кампанія хоча звольніць 1000 супрацоўнікаў, амбудсмен сустрэўся са страйкоўцамі

Народны абаронца Грузіі Леван Ёселіяні сустрэўся з супрацоўнікамі-страйкоўцамі і заклікаў кампанію да перамоў з удзельнікамі пратэсту. Кампанія ва ўсім вінаваціць прафсаюз і рыхтуе масавыя звальненні.

1 каментарый

«Страйкоўцы абмеркавалі парушэнне правоў на працоўным месцы, а таксама антысанітарныя ўмовы, якія ёсць пагрозаю здароўю, і абыходжанне з боку кіраўнікоў, якое прыніжае годнасць», — гаворыцца ў заяве народнага абаронцы. Амбудсмен і працоўная інспекцыя Грузіі таксама заявілі, што пачалі праверку выканання працоўных правоў супрацоўнікаў Evolution Georgia. Паводле розных звестак, у страйку ўзяло ўдзел ужо больш за 4600 чалавек.

Evolution Georgia выпусціла заяву, у якой заявіла, што кожны мае права не згаджацца з выстаўленымі патрабаваннямі і што кампанія не плануе мяняць сваю пазіцыю. Кіраўніцтва анлайн-казіно паведаміла, што плануе звольніць 1000 супрацоўнікаў грузінскага аддзялення. Паводле даных кампаніі, цяпер у спісе страйкоўцаў значацца 649 чалавек.

12 ліпеня частка супрацоўнікаў Evolution Georgia абвясціла страйк. Паводле розных звестак, у кампаніі працуе да 9 тысяч чалавек. Сярод патрабаванняў страйкоўцаў — паляпшэнне ўмоў працы, забеспячэнне медыцынскай дапамогай і страхавым пакетам, павышэнне заработнай платы і яе карэкціроўка з улікам інфляцыі ды інш. Таксама страйкоўцы патрабавалі неадкладнага звальнення менеджараў, абвінавачаных у ганенні, расізме і сэксізме.

17 жніўня некалькі страйкоўцаў з ліку працаўнікоў кампаніі абвясцілі галадоўку, аднак кампанія не рэагуе на іх патрабаванні. 21 жніўня адзін з удзельнікаў галадоўкі на знак пратэсту зашыў рот. Прафсаюз працаўнікоў Evolution Georgia заблакаваў уваход у адзін з будынкаў кампаніі. У адказ кіраўніцтва кампаніі апублікавала заяву, прыстрашыўшы масавымі скарачэннямі і прыпыненнем дзейнасці ў Грузіі.

Evolution Georgia — даччыная кампанія шведскай Evolution Gaming Group, якая прыйшла ў Грузію ў 2017 годзе. Кампанія аказвае паслугі «жывых дылераў», калі гульцы ўзаемадзейнічаюць з сапраўдным круп’е ў прамым эфіры, робячы стаўкі на рэальныя грошы. Evolution Georgia налічвае каля 8000 супрацоўнікаў, у асноўным гэта студэнты, частка стварыла ўласны прафсаюз.

Evolution прыгразіла сысці з Грузіі. Забастоўка супрацоўнікаў працягваецца
Па тэме
Evolution прыгразіла сысці з Грузіі. Забастоўка супрацоўнікаў працягваецца
Работники Samsung устроили первую в истории компании забастовку
По теме
Работники Samsung устроили первую в истории компании забастовку
General Motors звольніць больш за тысячу айцішнікаў
Па тэме
General Motors звольніць больш за тысячу айцішнікаў

Читать на dev.by