Крутая Data Science кампанія са сваёй лабараторыяй таксама пакінула Мінск у 2024

InData Labs ліквідавала юрыдычную асобу ў Беларусі ў чэрвені.

31 каментарыя

Рашэнне прыняў уласнік, працэдуру ліквідацыі запусцілі ў лютым 2024, паводле даных АДР. У многіх кампаній увесь працэс займае год+, на гэтым фоне юрыдычная асоба InData Labs ліквідавалася хутка. Невядома, калі кампанія па факце згарнула працу каманды ў Мінску — верагодна, у 2022-2023.

InData Labs заснаванач беларусамі ў 2014 годзе, распрацоўвае прадукты і аказвае паслугі ў галіне аналізу даных, машыннага навучання і штучнага інтэлекту. Кампанія напрацавала шырокую AI-экспертызу (Generative AI-ChatGPT solutions, LLMs, Natural Language Processing; Predictive Analytics; Computer Vision; Text Analysis; Cognitive Computing і інш.) з магчымасцю занурэння ў любы дамен. Працавалі ў тым ліку з іншымі зорнымі стартапамі з Беларусі: напрыклад, дапамаглі ўкараніць нейронныя сеткі і опцыю прадказання фертыльнага акна ў «жаночы» каляндар Flo.

— У 2014, калі нарадзілася ідэя кампаніі, у галіне вялікіх даных і навукі пра даныя ў Беларусі працавалі толькі адзінкі, — расказваў dev.by сузаснавальнік і CEO InData Labs Ілля Кірылаў у 2017 годзе. — Таму мы доўга правяралі ідэю: вывучалі аналітычныя справаздачы, размаўлялі з калегамі з Wargaming і RadiumOne Рраспрацоўку праграмнага забеспячэння для Wargaming, RadiumOne і InData Labs у Беларусі ажыццяўляла СТАА «Гейм Стрым». — Заўв. dev.by), пераконваліся, што ў гэтай галіне можа атрымацца бізнэс. 

Каб рыхтаваць супрацоўнікаў з патрэбнымі кампетэнцыямі, InData Labs заснавала Data Science лабараторыю (першапачаткова сумесна з ФПМІ і навукова-даследчым інстытутам матэматыкі і інфарматыкі БДУ). У 2017 таксама запусціла навучальны курс для распрацоўшчыкаў і аналітыкаў даных сумесна з Wargaming.

У ліпені 2021 года «ІнДата Лабс» стала рэзідэнтам ПВТ, у беларускім офісе распрацоўкі было каля 50 чалавек. 

dev.by, 2017
dev.by, 2017
Захватывают объекты, ищут инфлюенсеров и породистых перспективных скакунов. InData Labs: от сервисов к продуктам
По теме
Захватывают объекты, ищут инфлюенсеров и породистых перспективных скакунов. InData Labs: от сервисов к продуктам

Цяпер у камандзе 80+ супрацоўнікаў, мяркуючы з сайта кампаніі. Падраздзяленні InData Labs адкрытыя ў ЗША, Літве і на Кіпры. У лінкедзіне супрацоўнікі кампаніі таксама паказалі гэтыя лакацыі ў якасці актуальных. Беларусі сярод лакацый няма. 

Паводле даных rekvizitai.vz.lt, у літоўскім офісе (адкрыты ў 2022) 14 супрацоўнікаў. Даход літоўскай кампаніі за мінулы год перавысіў 1,1 мільёна еўра, чысты прыбытак склаў амаль 100 тысяч еўра. 

Acquisition International (бізнэс-выданне і платформа, прысвечаная зліццю і паглынанням) назвала InData Labs найлепшай кампаніяй у галіне апрацоўкі даных і рашэнняў на базе AI у ЗША ў 2024.

«Не скрываем, что из Беларуси»: InData Labs работает с большими данными при помощи нейросетей
По теме
«Не скрываем, что из Беларуси»: InData Labs работает с большими данными при помощи нейросетей

Читать на dev.by