Сілавікі вылічаюць беларусаў на замежных акцыях. +104 чалавекі пасля Дня Волі

«Ужо атрыманая інфармацыя пра аб’екты нерухомасці і маёмасці, якія належаць ім, на тэрыторыі нашай краіны» — СК.

60 каментарыяў

Следчы камітэт РБ паведаміў, што папоўніў спіс падазраваных у справе «Беларусаў замежжа» на 104 прозвішчы, — гэта людзі, якія бралі ўдзел у святкаванні Дня Волі 25 сакавіка 2024 года за мяжой.

«Цяпер Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь атрымаў звесткі больш як сотні асоб, якія бралі непасрэдны ўдзел у вулічных акцыях на тэрыторыі Варшавы, Вільні, Уроцлава, Беластока, Бруселя, Батумі, Прагі, Каліфорніі, Філадэльфіі і г. д. Спіс увесь час папаўняецца», — гаворыцца ў прэс-рэлізе СК.

Іх прызналі падазраванымі ў крымінальнай справе ў рамках арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання і ўдзел у ім) і арт. 369-1 КК (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь).

Уключаным у спіс пагражаюць арыштам маёмасці і спецвытворчасцю з кампенсацыяй шкоды.


Читать на dev.by