Самыя задаволеныя — у Грузіі. Як беларускія айцішнікі ацэньваюць свой заробак

Пацікавіліся ў ІТ-спецыялістаў, ці дастаткова ім плацяць.

12 каментарыяў
Паўдзельнічалі 1600 + ІТ-спецыялістаў. Амаль палова — распрацоўшчыкі. 40% — мідлы. 43% спецыялістаў працуе ў аўтсорсе, 36% — у прадукце.
Падрабязней пра ўдзельнікаў

Developer (software engineer) — 48,2%

QA Specialist — 11,3%

Team Lead/Tech Lead — 5,4%

QA Automation Engineer — 4,5%

DevOps Engineer — 4,3%

Business Analyst — 4,1% 

Project Manager — 3,5%

HR Specialist/Recruiter — 2,3%

Product Manager/Product Owner — 1,5% 

Designer — 1,4%

Support Specialist — 1,4% 

Architect — 1,1% 

C-Level — 1,1% 

Data Scientist — 1,1%

UI/UX Designer — 1,1%

DataBase/Administrator — 1%

Marketing Specialist — 0,7% 

Delivery Manager — 0,6%

System Administrator — 0,6% 

Account Manager — 0,5%

Technical Writer — 0,5%

Resource Manager — 0,4%

Іншае — 1,5%

Sales/Business Development Manager — 0,4% 

System Analyst — 0,4% 

Copywriter — 0,1% 

PR Specialist/Manager — 0,1%

Іншае — 2,5%

Прафесійны ўзровень

Middle — 40,0%

Senior — 32,2%

Lead — 12,9% 

Junior — 11,9% 

C-узровень — 0,2%

N/A — 0,6% 

Іншы — 0,4%

Толькі 49% удзельнікаў анкеты задаволеныя сваім цяперашнім заробкам. Большасць атрымлівае ад 2 да 5 тысяч долараў.

Амаль у 2% заробак ад 10 тысяч долараў і вышэйшы. Каля 8% атрымліваюць ад 500 да 1 тысячы долараў, большасць з іх — джуны.

Амаль 17% спецыялістаў лічаць, што іх заробак павінны быць вышэйшым на 20%. Гэта самая вялікая катэгорыя айцішнікаў, якая не задаволеная даходамі. Большасць — мідлы і сеньёры. Больш як палова зарабляе ад 1 да 3 тысяч долараў (чыстымі).

Цікава, што некалькі чалавек, незадаволеных заробкам, атрымліваюць 6-8 тысяч долараў, а адзін з рэспандэнтаў пазначыў, што зарабляе 14 тысяч долараў. 

Каля 6% мяркуюць, што іх заробак павінны быць вышэйшым на 50-100%. 2/3 атрымліваюць да 2 тысяч долараў. 

У той жа час амаль 2% (30 рэспандэнтаў) лічаць, што ім пераплачваюць. Большасць — мідлы і сеньёры. Мінімальны заробак сярод такіх рэспандэнтаў — 1,1 тысячы долараў, максімальны — 10 тысяч долараў.

Заробак па лакацыях

Паглядзелі колькі задаволеных заробкамі спецыялістаў жыве і працуе ў Беларусі і самых папулярных лакацыях для рэлакейту — Польшча, Грузія, Літва. 

Самы вялікі адсотак айцішнікаў, задаволеных заробкамі, — сярод спецыялістаў, якія жывуць у Грузіі (58,3%). Больш за палову айцішнікаў у Беларусі таксама задаволеныя даходамі. Сярод спецыялістаў у Польшчы і Літве такіх 43%.

Большасць айцішнікаў (21,6%) сярод тых, што працуюць у Польшчы, лічаць, што іх заробак павінны быць вышэйшым на 20%. Сярод спецыялістаў, якія жывуць у Літве, запыты вышэйшыя. Амаль чвэрць лічыць свой заробак ніжэйшым за аптымальны на 30%.

Даходы і траты

А як за апошнія тры месяцы змяніўся іхні баланс даходаў і выдаткаў. 

70%+ айцішнікаў могуць рабіць накапленні. Чвэрць рэспандэнтаў выдаткоўвае амаль усё, што зарабляе. Толькі невялікая частка айцішнікаў вымушаная выкарыстоўваць заначкі і крэдыты, бо даходы не пакрываюць выдаткі.

Вось так ацанілі свае даходы і траты спецыялісты з Беларусі, Польшчы, Літвы і Грузіі.


Читать на dev.by