Чыноўнікі хочуць уніфікаваць адзін падатак для замежнікаў. Бізнэс з РФ будзе плаціць як «недружалюбны» Захад
Папраўкі ў Падатковы кодэкс выраўноўваюць стаўку падатку на дывідэнды для бізнэсу з «дружалюбных» і «недружалюбных» краін.
Праект Падатковага кодэкса на 2025 год вызначае стаўку падаходнага падатку 25% на дывідэнды і прыраўнаваныя да іх даходы замежных арганізацый, якія не ажыццяўляюць дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь праз пастаяннае прадстаўніцтва.
Сёлета такая высокая стаўка дзейнічае толькі для бізнэсу з «недружалюбных краін» (як бы ў якасці выключэння, згодна з пастановай Саўміна № 164 ад 7 сакавіка 2024). Для ўсіх іншых замежных кампаній (з т. зв. «дружалюбных краін») працуе стаўка 15%. Іншымі словамі, новыя правілы ў выпадку зацвярджэння пагаршаюць умовы для ўсяго бізнэсу з «дружалюбных краін», у тым ліку расійскага, кітайскага ды інш. І прадпрымальнікам гэта не падабаецца.
Як стала вядома Office Life, група інвестараў накіравала ў дзяржорганы ліст з пярэчаннямі на некаторыя змены ў Падатковы кодэкс, у тым ліку на гэта. Аўтары настойваюць, што выраўноўванне ставак пагаршае інвестыцыйную прывабнасць Беларусі з боку інвестараў з «дружалюбных краін», тым больш ва ўмовах санкцый.
Читать на dev.by