«Як Беларусь, толькі на максімалках». Чаму айцішнікі выбралі Польшчу
Так, большасць (39,5% з 656 чалавек) адказала, што пераехала ў Польшчу пасля 24 лютага 2022-га). 26,5% перабраліся ў 2020-2022-м, то-бок да пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне. І 22,1% рэлакаваліся ў 2023-м. Варыянты «ў 2024-м» і «да 2020-га» выбрала па 5,2%.
Сярод прычын выбару краіны былі наступныя варыянты:
- «Зразумелая і хуткая легалізацыя, даступна па кошце жыцця, беларускае кам’юніці»
- «Блізка да РБ і сваякоў, прасцей пераехаць»
- «PBH віза»
- «Даволі танная краіна, з падобным менталітэтам і мовай. Магчымасць легалізацыі»
- «Як Беларусь, толькі на максімалках»
- «У Польшчы шмат плюшак для беларусаў»
- «Блізка да Беларусі ― была надзея, што праз пару гадоў усё зменіцца да лепшага, і можна будзе ездзіць дадому без праблем. Плюс горы і мора. І мова лягчэйшая за літоўскую»
- «Будучыня для дзяцей»
- «Была карта паляка»
- «Розуміння мови вже є, і мені подобається країна»
- «Мы былі вымушаныя з’ехаць з офісам з Кіева праз вайну»
- «Пакуль што гэтая адзіная краіна, у якой хаця б часткова вырашаная праблема з пратэрмінаванымі пашпартамі беларусаў без неабходнасці штосьці даказваць»
- «Блізкі менталітэт, зразумелая культура, мала мусульман»
- «Несапсаваная іміграцыяй і левакамі еўрапейская краіна, прыязная да беларусаў»
- «<Польшча> была трамплінам для Канады: але стала цікавейшай за Канаду»
- «Гэта Еўропа. Ніякіх Турцый, Грузій і г. д. я не разглядаю»
- «Тут развіты геймдэў + была адзіная магчымасць пераехаць у Еўропу па ІТ-візе»
- «Выпадкова <абраў Польшчу>, па прынцыпе найменшага супраціву»
- «Не выбіралі. Першая краіна па дарозе з Украіны. Вырашылі застацца тут»
- «Асабліва не было іншага выбару»
Плануюць застацца ў Польшчы аж 51,2% (з 652-х). Пакуль не вырашылі 21,8%, і будуць глядзець па абставінах 18,6%.
Вярнуцца дадому хочуць 2,1%.
У Польшчы 46,1% рэспандэнтаў (з 647-і) выбралі Мазавецкае ваяводства. Другое месца заняло Малапольскае (13%), трэцяе ― Ніжнесілезскае (12,1%).
Чакана, у першую тройку гарадоў увайшлі Варшава (45% з 627-і чалавек), Кракаў (13,2%) і Уроцлаў (12%).
Читать на dev.by