Наш рэсёрч года сабраў 2500 анкет. Апошні шанец запоўніць!

Вось абноўленая анкета. Яна будзе цікавая і штатным супрацоўнікам, і фрылансерам, і інтэрнам, і фаўндарам, і тым, хто застаўся,  і тым, хто з’ехаў, і айцішнікам, і «ўвайсцішнікам», і тэхнарам, і «гуманітарыям».

Збор анкет мы спадзяемся завяршыць у сакавіку — ваш удзел вельмі важны. 

Гэта цалкам ананімна.

1 каментарый

Анкету ўжо запоўнілі 2500 чалавек. Упершыню ў гісторыі рэсёрча (2009 — 2023) палова+ запаўняе анкету з-за мяжы.

Якія даныя мы збіраем?

  1. Хто такі ІТ-беларус і хто такая ІТ-беларуска ў 2022-м — партрэт.
  2. Тэхналагічны стэк.
  3. Заробкі брута і нета, задаволенасць грашыма і праектамі.
  4. Бытавыя ўмовы, інтарэсы, зберажэнні і інвестыцыі.

На якія яшчэ пытанні мы зможам знайсці адказ разам з вамі?

  • Чаму айцішнікі з’язджалі і заставаліся ў 2022 годзе (і што менавіта сёння маюць на ўвазе тыя, хто кажа: «Я паеду, калі сітуацыя пагоршыцца»)?
  • Як уплываюць рэгіянальны і глабальны крызісы на фрылансераў і найманых супрацоўнікаў?
  • Чаму ІП — больш за фрылансераў?
  • Колькі спецыялістаў сядзелі на бэнчы ў 2022?
  • Як за мяжой адчуваюць сябе партнёры айцішнікаў і айцішніц? 
  • Чаму ў 2022 было цяжка знайсці працу?
  • Што экспаты лічаць галоўнымі цяжкасцямі рэлакейту? Хто і калі плануе вяртанне? 
  • Чым жывуць, на што спадзяюцца айцішнікі ў Беларусі?
  • І многія іншыя.

Што мы яшчэ будзем рабіць? 

Мы знойдзем тэндэнцыі, анамаліі і цікавыя факты, якімі з намі падзеліцца кам’юніці з розных лакацый, і раскажам пра іх у дадатковых матэрыялах для спецыялістаў у краіне і па-за ёй. 

Але мы не зможам паказаць поўную карціну без вашага ўдзелу. Запоўніць анкету.

Збіраем 5К на вялікі рэсёрч: што адбываецца з айцішнікамі-беларусамі
Па тэме
Збіраем 5К на вялікі рэсёрч: што адбываецца з айцішнікамі-беларусамі

Читать на dev.by