Украінская фрыланс-платформа Lemon.io адмовілася працаваць з беларусамі

Платформа для фрылансераў з Украіны Lemon.io не супрацоўнічае з беларускімі айцішнікамі. Такое паведамленне ад каманды Lemon.io атрымаў чытач dev.by.

11 каментарыяў

«Дзякуй за заяўку. З лютага 2022 года і пачатку вайны ва Украіне наша кампанія не працуе з беларускімі айцішнікамі і кліентамі. Такім парадкам нашае супрацоўніцтва немагчымае», — паведаміла беларусу прадстаўніца рэкрутынгавай каманды Lemon.io.

Lemon.io — платформа, якая дапамагае амерыканскім стартапам знаходзіць ІТ-фрылансераў ва Украіне і Усходняй Еўропе. Паводле інфармацыі ain.ua, у 2021 годзе платформа выйшла на паказчык $500 000 GMV на месяц (Gross merchandise value — сукупны аб’ём продажаў) і выплаціла ўкраінскім фрылансерам у агульнай суме $7 млн.

Калі вы сутыкнуліся з праблемамі пры працы з фрыланс-пляцоўкамі або рэсурсамі па пошуку працы, паведаміце ў наш тэлеграм-бот.


Читать на dev.by