Мінюст ЗША запатрабаваў ад Google прадаць Chrome, Google адмаўляецца і рыхтуе контрпрапанову
Міністэрства юстыцыі ЗША ўчора афіцыйна звярнулася ў суд з патрабаваннем падзяліць Google, каб разбурыць яе манаполію на рынку пашукавікоў, піша TechCrunch.
Акрамя гэтага, ведамства прапанавала прымусіць Google прадаць Android або перастаць прымушаць распрацоўшчыкаў Android-прылад перадусталёваць яе сэрвісы, піша NYT са спасылкай на судовы дакумент. Таксама ўлады патрабуюць забараніць Google укладаць платныя дамовы з іншымі распрацоўшчыкамі прылад і браўзераў. Напрыклад, Apple атрымлівае ад Google за такую паслугу да $20 млрд на год. Таксама Google хочуць абавязаць ліцэнзаваць даныя пошукавага індэкса і пераходаў па рэкламных аб’явах канкурэнтаў.
Пасля продажу Chrome ёй хочуць забараніць на працягу пяці гадоў вяртацца на рынак і купляць або валодаць пошукавымі АІ-прадуктамі або рэкламнымі тэхналогіямі. Выдаўцам Google мае даць магчымасць адмовіцца ад выкарыстання іх кантэнту для трэніроўкі яе АІ-мадэляў.
У Google назвалі такія меры занадта «радыкальнымі» і паабяцалі падрыхтаваць сустрэчную прапанову ў снежні. Кампанія лічыць, што выстаўленыя патрабаванні нанясуць шкоду простым карыстальнікам, паколькі пацярпіць іхняя бяспека і канфідэнцыйнасць; прывядуць да зніжэння якасці Chrome і Android, а таксама нашкодзяць іншым кампаніям. Напрыклад, пад ударам апынецца браўзер Mozilla Firefox, які атрымлівае грошы за ўсталёўку Google пошукавай сістэмай па змаўчанні.
Читать на dev.by