ІТ дапамагае эканоміцы расці, але страты большыя, чым год таму
Паглядзелі, як бліжэй да канца восені змяніўся ўплыў сектара інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій (ІКТ) на беларускую эканоміку і як змянілася фінансавая сітуацыя ў кампаніях галіны.
Паглядзелі, як бліжэй да канца восені змяніўся ўплыў сектара інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій (ІКТ) на беларускую эканоміку і як змянілася фінансавая сітуацыя ў кампаніях галіны.
Беларуская эканоміка запаволіла свой рост. Па выніках дзесяці месяцаў аб’ём ВУП вырас на 4,2%, перавысіўшы 204 млрд рублёў. Пры гэтым за дзевяць месяцаў рост быў вышэйшы — 4,5%, а летам перавышаў 5%.
Тым не менш эканоміка сёлета расце пакуль вышэй за прагноз 3,8%. Апошнія месяцы да росту спрычыніўся і сектар «інфармацыя і сувязь» (або ІКТ), які ўпершыню за два гады перастаў тармазіць беларускую эканоміку.
Што праўда, пакуль уплыў мінімальны на фоне астатніх галін. Але па выніках дзесяці месяцаў станоўчы ўклад ІКТ-сектара ў тэмп росту ВУП, нарэшце, падняўся вышэй за нуль.
Доля ІКТ у ВУП усё яшчэ змяняецца ад месяца да месяца. Напрыклад, па выніках студзеня-верасня яна склала 4,9%, а па выніках дзесяці месяцаў знізілася да 4,7%.
Эканамістка даследчага праекта BEROC Анастасія Лузгіна раней вылучыла два фактары, якія адбіваюцца на паказчыках уплыву ІТ-індустрыі на эканоміку.
Першае, уплывае нізкая база мінулага года. У 2023 годзе, асабліва ў першай палове, сектар ІКТ прыкметна асеў. На фоне моцнага падзення ў мінулым паказчыкі гэтага года выглядаюць лепш.
Другое, паводле слоў эканамісткі, ІТ-галіна прыстасоўваецца да новых умоў працы, шукае новыя каналы паставак ІТ-паслуг, у тым ліку ў Расіі.
Фінансавую сітуацыю ў кампаніях ІТ і сувязі пакуль нельга назваць стабільнай.
З аднаго боку, за дзевяць месяцаў іх сумарная выручка вырасла амаль на 10%. Прыбытак працягвае падаць.
За гэты перыяд кампаніі сектара атрымалі амаль 1,2 млрд чыстага прыбытку — на 9%, або на 117 млн рублёў менш, чым год таму. У пераліку на валюту чысты прыбытак упаў на 36+ мільёнаў долараў.
Стратных кампаній у ІКТ пакуль больш, чым год таму. За дзевяць месяцаў Белстат налічыў 34 такія кампаніі (за той жа перыяд 2023 года іх было 28).
Сумарна за дзевяць месяцаў кампаніі атрымалі 43,2 млн рублёў страт — на 32,3% больш, чым летась (было 32,7 млн рублёў).
Сітуацыя з замежнымі інвестыцыямі сёлета пакуль таксама горшая за леташнюю.
Паводле звестак Белстата, за студзень–верасень кампаніі сектара «інфармацыя і сувязь» атрымалі 377,2 млн долараў замежных інвестыцый. У параўнанні з аналагічным перыядам 2023 года іх аб’ём скараціўся на 27%.
Варта дадаць, што сітуацыю з замежнымі інвестыцыямі ў ІТ-сектары можна назваць блізкай да правальнай. У 2022 годзе яны скараціліся амаль на 30%. За мінулы год — амаль на 40%, або на 160 мільёнаў долараў, і склалі 233,6 мільёна долараў. Інвестыцыі ўпалі фактычна да ўзроўню 2018 года.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Выручка пвт:
2021: 3.2 млрд $
2022 по версии "властей" ничего не случилось :)
2023: 1.7 млрд $
Вакансии на девбай сегодня: 56
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 29 лістапада 2024, 17:04
у них в методичке говорить "Кризис во всем мире, вот и затрагивает Беларусь"
Искусственный интеллект виноват, заменяет айтишников на роботов
фальшивка сделаная западом на польские деньги. не может быть чтоб отрасль с самым большим количеством убыточных предприятий приносила больше всего прибыли (промышленность)
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 29 лістапада 2024, 17:53