70% хочуць застацца ў Польшчы надоўга, 13% звязаныя з ІТ. Даследаванне беларусаў у Польшчы

Нацыянальны банк Польшчы паказаў вынікі свайго першага даследавання мігрантаў з Беларусі ў Польшчы. Канал для айцішнікаў у Польшчы Dzik Pic зазірнуў у справаздачу, і вось чаго дазнаўся.

22 каментарыя

Апытанне праводзілася ад 15 красавіка да 5 ліпеня 2024 года. Паводле даных Упраўлення ў справах замежнікаў, на 30 чэрвеня 2024 года 133 тыс. беларусаў мелі дазвол на жыхарства ў Польшчы.

  • Амаль 84% рэспандэнтаў прыехалі ў Польшчу ў 2020 годзе або пазней. Каля 60% з іх у якасці прычыны пераезду называюць палітычную сітуацыю ў Беларусі і страх перад рэпрэсіямі. На другім месцы — эканамічныя праблемы.
  • 24% рэспандэнтаў — з картай паляка або польскім грамадзянствам. У справаздачы дадаюць, што «фактарам, які адрознівае іх ад іншых імігрантаў з Беларусі, з’яўляецца, перш за ўсё, лепшае веданне польскай мовы, значна стабільнейшы статус пражывання ў Польшчы і выгаднейшае становішча на мясцовым рынку працы».
  • Каля 60% апытаных заявілі пра наяўнасць вышэйшай адукацыі (мужчыны і жанчыны пароўну).
  • 50% — людзі да 34 гадоў. І амаль палова апытаных застаецца ў Польшчы з мужам або жонкай.
  • Шанцы для беларусаў знайсці добрую працу ў Польшчы залежаць ад часу прыезду і нават полу. У выбарцы прыкладна 16% былі беспрацоўнымі. Найлепшыя паказчыкі на рынку працы дэманструюць людзі, якія прыехалі сюды да 2019 года і добра знаюць польскую мову. У складанейшай сітуацыі апынуліся людзі, якія прыбылі ў 2020–2021 гадах, у сярэднім жанчыны.
  • Найбольш распаўсюджанымі месцамі працы рэспандэнтаў былі: прамысловасць, транспарт, ІТ, будаўніцтва.
  • Так, 13% выявіліся звязанымі з ІТ-галіной. Сярод усіх працоўных рэспандэнтаў 3% зарабляюць аддалена, па-за межамі Польшчы, а 10% былі самазанятымі ў Польшчы.
  • Каля 16% трацяць амаль увесь заробак на жыццё ў Польшчы. Амаль 33% пераводзяць сродкі ў Беларусь. Жанчыны знаходзяцца ў складанейшай эканамічнай сітуацыі.
  • 68% рэспандэнтаў плануюць застацца ў Польшчы на пастаянку або даўжэй за год.
  • 54% сцвярджаюць, што ім бы вельмі дапамагло палягчэнне легалізацыі знаходжання ў Польшчы. Рэспандэнты з польскімі каранямі ў першую чаргу чакаюць дапамогі ў працаўладкаванні (37%) і палягчэння легалізацыі свайго знаходжання (36%).
«Як Беларусь, толькі на максімалках». Чаму айцішнікі выбралі Польшчу
Па тэме
«Як Беларусь, толькі на максімалках». Чаму айцішнікі выбралі Польшчу

Читать на dev.by