«Пастаўшчыкі даных не падтрымліваюць рэгіён». Google Finance цяпер недаступны ў Беларусі
Чытачы dev.by заўважылі, што ў Беларусі перастаў адкрывацца сэрвіс Google Finance (Google Фінансы).
Пры спробе адкрыць старонку з’яўляецца паведамленне: «У цяперашні час Google Фінансы недаступныя, бо некаторыя міжнародныя пастаўшчыкі даных больш не падтрымліваюць ваш рэгіён. Калі ласка, правярайце наяўнасць новых абнаўленняў».
З дапамогай Google Finance можна было сачыць за курсамі валют, цэнамі на акцыі міжнародных кампаній і іншай фінансавай інфармацыяй.
Як ужо пісаў dev.by, апошнімі месяцамі ў Google Finance адлюстроўваўся надта завышаны курс беларускага рубля.
Читать на dev.by