Яшчэ адная амерыканская кампанія сыходзіць з Беларусі
Softeq Development афіцыйна ліквідуе беларускую юрыдычную асобу. Такая інфармацыя з’явілася на сайце адзінага дзяржрэгістра.
Афіцыйна ў ліквідацыі мінскі цэнтр распрацоўкі Softeq Development знаходзіцца ад 23 красавіка. Рашэнне пра закрыццё кампаніі было прынятае ўласнікам.
Пра намер Softeq Development сысці з Беларусі супрацоўнікі мінскага офіса расказалі dev.by яшчэ на пачатку красавіка. Паводле слоў суразмоўцаў, пасля 24 лютага 2022 г. — пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну — топ-менеджмент Softeq Development «прыняў рашэнне закрыць офіс распрацоўкі. Кампанія настойвала на рэлакацыі супрацоўнікаў. Дапамагала з візамі і давала невялікую рэлакацыйную кампенсацыю — каля 1000 долараў».
Адным з варыянтаў для пераезду стала Літва. Паводле даных rekvizitai.vz.lt, за мінулы і гэты год штат літоўскага офіса Softeq Development вырас амаль у 5 разоў — ад 30 да 130+ супрацоўнікаў. З тымі, хто адмовіўся ад рэлакацыі, развіталіся, сцвярджаюць спікеры.
У мінскім офісе Softeq Development працавала каля 280 спецыялістаў. Колькі з іх у выніку былі звольненыя, невядома. Паводле ацэнак аднаго з суразмоўцаў, «рэлакавалася каля 200 чалавек».
У лінкедзіне мы знайшлі профілі 75 чалавек, якія пазначылі ў якасці актуальнага месца працы Softeq Development і Беларусь у якасці лакацыі. Невядома, ці то працуюць яны ў Беларусі, ці то «не абнавілі лакацыі», як мяркуюць нашыя суразмоўцы.
Softeq Development стала чарговай амерыканскай кампаніяй, якая сышла з Беларусі. Раней бізнэс у РБ закрылі такія буйныя кампаніі як WorkFusion, Arteza, EIS Group.
dev.by, як і іншым сумленным медыя, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе па-за межамі краіны, а нашыя рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў.
Але мы даем рады — з вашай дапамогай. Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, думкамі, досведам, часам і ўвагай. А 170 чытачоў падтрымліваюць нас данатамі. У 2023 годзе мы хочам сабраць 1000 чытачоў-падпісчыкаў.
Дапамагчы нам можна праз Patreon.
І яшчэ крыптой, тут гаманцы.
Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.
Читать на dev.by