Meta стварыла новае падраздзяленне па распрацоўцы АІ-інструментаў для карпаратыўных кліентаў
Meta вырашыла сфармаваць новае прадуктовае падраздзяленне, якое зоймецца АІ-інструментамі для 200 млн кампаній, што карыстаюцца праграмамі тэхнагіганта, піша Axios.
Новую адзінку ўзначаліць Клара Шых, якая да нядаўняга часу займала пасаду СЕО Salesforce AI. Яна будзе адказваць за распрацоўку (у тым ліку новых), прасоўванне і манетызацыю АІ-інструментаў, прызначаных для кампаній. Сярод іх, напрыклад, чат-бот, на базе якога кліенты могуць рабіць сваіх ботаў для камунікацыі з карыстальнікамі праз WhatsApp і Messenger.
Неабходнасць такога падраздзялення звязаная з тым, што рэклама — ключавая крыніца даходаў Meta, і для росту ёй трэба інвеставаць у кліентаў, якія карыстаюцца яе платформамі для глыбейшага ўзаемадзеяння з аўдыторыяй. У часе фінансавай справаздачы ў кастрычніку Марк Цукерберг казаў, што ў кампаній, якія карыстаюцца рэкламнымі АІ-інструментамі Meta, на 7% павышаецца канверсія, а ў перспектыве іх чакае яшчэ большая выгада.
Meta мае фірмовы АІ-чат-бот, які стаў даступны ў Facebook, Instagram і WhatsApp у красавіку і ад таго моманту вырас да 500 млн штомесячных актыўных карыстальнікаў. У яго аснове ляжыць фірмовая оўпэнсорсная мадэль Llama, у якой ужо больш за 600 млн загрузак.
Читать на dev.by