Важны рэсёрч індустрыі-2022: тэхналогіі, грошы, (не) пераезд. Ананімна!

Праз турбулентнасць-2022 рэдакцыя запускае наш вялікі штогадовы рэсёрч індустрыі пазней, у лютым.

Вось абноўленая анкета.

Спадзяемся, яна будзе цікавая і штатным супрацоўнікам, і фрылансерам, і інтэрнам, і фаўндарам, і тым, хто застаўся, і тым, хто з’ехаў, і айцішнікам, і «ўвайсцішнікам», і тэхнарам, і «гуманітарыям».

4 каментарыя

Ацаніце свае сілы: у залежнасці ад ланцужка пытанняў-адказаў на анкету сыдзе 15-30 хвілін. Над некаторымі пытаннямі прыйдзецца паразважаць. Вы можаце запаўняць яе парцыённа і вяртацца да адкрытай укладцы. Але лепей вылучыць час і занурыцца.

Фінансавыя (і наогул адчувальныя) пытанні можна прапускаць, проста цісніце «ок». Але калі вам цікавыя абагульненыя вынікі на вялікай аўдыторыі, то важна зрабіць свой унёсак. 

Калі ў працэсе ў вас узнікаюць пытанні або заўвагі, можна падзяліцца імі ў «адкрытым» апошнім пункце — мы ўнясем аператыўныя праўкі.

Гэта цалкам ананімна: тайпформ не збірае вашых даных, а рэдакцыя іх не атрымлівае. Мы неўзабаве падзелімся вынікамі ў абагульненым выглядзе і з прыгожай інфаграфікай.

Нам трэба 5000+ анкет, ваш удзел вельмі важны.


А яшчэ нам патрэбна фінансавая дапамога, каб праводзіць падобныя даследванні. Мы будзем ўдзячны за любую падтрымку. 

Падтрымаць dev.by на Patreon

Індустрыя-2020 і 2021, папярэднія анкетаванні

Читать на dev.by