Прахадныя балы на бюджэт у БДУІР у 2022: самы высокі — 374, самы нізкі — 272
БДУІР апублікаваў спісы абітурыентаў, залічаных на першы курс на бюджэт і платную форму навучання. Паглядзелі, з якімі баламі паступалі школьнікі ў БДУІР сёлета, і параўналі прахадныя балы з мінулым годам.
Сёлета ў БДУІР падалі заявы амаль 3,6 тысячы чалавек — на 10% менш, чым у 2021 (амаль 4 тысячы).
На першым курсе дзённай формы будуць вучыцца 1103 студэнты (1123 — у 2021 годзе), на дзённай платнай форме — 1084 студэнты (столькі ж у 2021 годзе).
Бюджэтная форма
Самы нізкі прахадны бал на бюджэт сёлета — 272. Столькі трэба было набраць, каб паступіць на факультэт радыётэхнікі і электронікі на спецыяльнасць «Радыёэлектронныя сістэмы». Летась мінімальны прахадны бал па БДУІР быў вышэйшы — 285.
Самы высокі прахадны бал, як і летась, выпаў на спецыяльнасць «Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій» — 374. Летась максімум быў крыху ніжэйшы — 371 бал.
Вось так выглядае топ-10 спецыяльнасцей у БДУІР па прахадных балах сёлета. Па ўсіх спецыяльнасцях прахадныя балы выраслі ў параўнанні з мінулым годам.
Мяркуючы з інфармацыі на сайце БДУІР, толькі адзін абітурыент з залічаных на першы курс набраў сёлета максімальную колькасць балаў — 400. Мінімальны бал сярод бюджэтнікаў — 79. Столькі набраў абітурыент, які паступіў у БДУІР па-за конкурсам.
Амаль траціна абітурыентаў, залічаных на першы курс, набрала 300-329 балаў, і амаль столькі ж чалавек паступіла ва ўніверсітэт, набраўшы 350-379 балаў.
Платная форма
Мінімальны прахадны бал на платную форму навучання сёлета склаў 225. Столькі трэба было набраць тым, хто паступаў на спецыяльнасць «Нанатэхналогіі і нанаматэрыялы ў электроніцы» (факультэт радыётэхнікі і электронікі). Летась мінімальны прахадны бал па БДУІР быў нашмат ніжэйшы — 202 (спецыяльнасць «Радыёэлектронныя сістэмы»).
Самы высокі прахадны бал сярод платнікаў быў пры паступленні на спецыяльнасць «Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій» — 330. Падчас леташняй уступнай кампаніі максімум склаў 328 (таксама на ПЗІТ).
Сярод абітурыентаў, якія паступалі на платнае аддзяленне, рэкорд па набраных балах сёлета — 378. Столькі набраў адзін чалавек. Мінімальны бал сярод платнікаў, залічаных на першы курс, — 225.
Большасць абітурыентаў (37,2%), якія паступілі ў БДУІР на платнае аддзяленне, набрала 300-329 балаў.
Читать на dev.by