Праваабаронца Судаленка: У Беларусі працягваецца вайна дабра і зла, нам застаецца толькі салідарнасць

9 жніўня, Позірк. У Беларусі “працягваецца вайна дабра і зла”, заявіў праваабаронца і былы палітвязень Леанід Судаленка 9 жніўня ў Вільнюсе на мітынгу, прымеркаваным да чацвёртай гадавіны прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.
“Мы сабраліся тут, каб нагадаць пра тысячы беларускіх палітвязняў — нашых братоў і сясцёр, якія кінутыя ў турмы, дзе стрэс і пастаяннае агрэсіўнае асяроддзе паступова забіраюць здароўе, — сказаў ён. — Здароўе палітвязні таксама губляюць у карцарах, куды іх вельмі часта з надуманых прычын кідаюць турэмныя адміністрацыі. Там не выдаюць пасцельных прыналежнасцяў, матрацаў, падушак. Там вельмі холадна, асабліва ўзімку, іх катуюць холадам. Там трымаюць вельмі доўгія тэрміны ў адзіночных камерах, без сувязі са знешнім светам”.
Судаленка нагадаў, што ў зняволенні па палітычных матывах знаходзяцца яго калегі — валанцёры праваабарончага цэнтра “Вясна” Марфа Рабкова і Андрэй Чапюк, кіраўнікі арганізацыі Уладзімір Лабковіч, Валянцін Стэфановіч, а таксама лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі.
“Хачу нагадаць і пра іншых палітвязняў — палітычных і прафсаюзных актывістаў, журналістаў, проста неабыякавых беларусаў, якія толькі за тое, што патрабавалі пераменаў, вымушаныя плаціць гэты высокі кошт”, — адзначыў праваабаронца.
У гэтыя часы, на яго думку, беларусам застаецца толькі адно: “Тое, што ў нас нельга забраць — гэта наша салідарнасць”.
“Давайце кожны дзень, кожную гадзіну думаць, дапамагаць сем’ям палітвязняў, чакаць, што яны выйдуць на свабоду жывыя і здаровыя”, — заклікаў прамоўца.
На Кафедральнай плошчы ў цэнтры літоўскай сталіцы сабралася некалькі сотняў чалавек. Арганізатары нагадалі пра падзеі чатырохгадовай даўніны, акрэслілі цяперашнюю грамадска-палітычную сітуацыю ў краіне.
Перад прысутнымі выступілі беларускія артысты, у тым ліку рок-музыка Лявон Вольскі. Пасля гадзіннага мітынгу ўдзельнікі акцыі сталі ў калону і накіраваліся да беларускай амбасады, каля якой знаходзіцца мемарыял “Варта святла”, прысвечаны загінулым беларусам — змагарам за свабоду.


- ПалітыкаЛатушка пра фільм АНТ: Бачым рэалізацыю інфармацыйна-прапагандысцкай спецаперацыі КДБ супраць мяне і ЦіханоўскайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская: Трамп меў рычагі ўплыву на Лукашэнку — ён іх выкарыстаў, цяпер яму трэба працягваць ціснуць на рэжым (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ГрамадстваУ Рэспубліканскім афтальмалагічным цэнтры ў 2024 годзе прааперавана 900 замежнікаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка