Справа Крыгера сфальсіфікаваная, сцвярджае BelPol

31 ліпеня, Позірк. Грамадзянін ФРГ Рыка Крыгер, які ў Беларусі быў прыгавораны да смерці, але пасля памілаваны Аляксандрам Лукашэнкам, не здзейсніў ніякіх злачынстваў, да такой высновы прыйшла па выніках уласнага расследавання арганізацыя былых сілавікоў ВelPol.
Мужчына “не здзяйсняў ніякага “тэракту”, матэрыялы лукашэнкаўскага “следства” і “суда” цалкам сфальсіфікаваныя, а тое, што адбылося з названым грамадзянінам Германіі, з’яўляецца чарговым выпадкам захопу закладніка злачынным мінскім рэжымам”, сцвярджае арганізацыя.
Абапіраючыся на шматлікія “нестыкоўкі”, BelPol абвяргае афіцыйную версію пра тое, што Крыгер на падставе задання Службы бяспекі Украіны нібыта падарваў чыгуначныя шляхі на станцыі Азярышча. Арганізацыя заявіла, што ўся інфармацыя, пададзеная ў расследаванні, пераправераная ў супрацы з “Супольнасцю чыгуначнікаў Беларусі” і іншымі партнёрамі.
BelPol заклікаў краіны Захаду спыніць падлашчвацца да рэжыму Лукашэнкі і “ўжыць сілу ў дачыненні да беларускай дыктатуры”. Арганізацыя прапануе “цалкам закрыць мяжу для грузапатоку з РБ, пакуль рэжым не выпусціць з турмаў усіх беларускіх палітвязняў і замежных закладнікаў”.
24 чэрвеня Мінскі абласны суд (суддзя Алег Лапека) вынес Крыгеру смяротны прыгавор. Мужчына быў прызнаны вінаватым паводле ч. 4 арт. 295 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў), ч. 4 арт. 309 (наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін), ч. 3 арт. 3611 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім), ч. 3 арт. 289 (акт тэрарызму), арт. 3581(агентурная дзейнасць) і арт. 133 (наёмніцтва) Крымінальнага кодэкса.
МЗС Беларусі 20 ліпеня паведаміла, што беларускі бок прапанаваў Германіі “канкрэтныя рашэнні па наяўных варыянтах развіцця сітуацыі”.
30 ліпеня стала вядома, што Крыгер звярнуўся да Лукашэнкі з прашэннем аб памілаванні. У той самы дзень грамадзянін ФРГ быў памілаваны.
На тэлеканале “Беларусь 1” 25 ліпеня быў паказаны маналог Крыгера. У сюжэце сцвярджалася, што Крыгер быў завербаваны Службай бяспекі Украіны для здзяйснення тэрактаў у Беларусі.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа чатыры тыдні лістапада Польшча спыніла 400 спроб незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПа справе "Беларускага Гаюна" асуджаны гомельскі прапаведнік царквы хрысціян-адвентыстаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ беларускім дэмакратычным асяроддзі няма сацыяльных ліфтаў для моладзі — Ворыхава (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла другое месца па зніжэнні афіцыйнага курсу долара за 11 месяцаў 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва спыніла рэкордную для лістапада сутачную колькасць спробаў нелегальна перайсці мяжу з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка


