Паліцыя пачала расследаваць напад на беларускую “Кропку” ў Вільнюсе

30 ліпеня, Позірк. Паліцыя Вільнюскага павета пачала дасудовае расследаванне ў сувязі з нападам на беларускую творчую прастору і краму “Кропка”, што адбыўся ў літоўскай сталіцы.
Партал навін Delfi са спасылкай на прадстаўніка галоўнага камісарыята паліцыі павета Томаса Бражэнаса паведаміў, што расследаванне распачатае па факце знішчэння або пашкоджання маёмасці, аднак калі з’явяцца новыя падрабязнасці, “яно можа быць перакваліфікаванае ў распальванне нянавісці або іншае расследаванне”.
У ноч на 28 ліпеня на сцяне прасторы “Кропка” пакінулі надпіс на літоўскай мове “вяртайцеся дадому, беларускія свінні” (з трыма арфаграфічнымі памылкамі), было разбіта акно. Уладальнік арганізацыі экс-палітвязень Зміцер Фурманаў заявіў “Позірку”, што лічыць здарэнне “правакацыяй лукашыстаў”.
Фурманаў адкрыў “Кропку” ў літоўскай сталіцы разам з жонкай Вольгай у траўні 2024 года.
Там прадаюцца сувеніры, вырабленыя ў тым ліку майстрамі, якія вымушана пакінулі Беларусі пад пагрозай палітычнага пераследу.
Напад на “Кропку” — “чарговая правакацыя рэжыму” Лукашэнкі, каб “пасварыць беларусаў і літоўцаў, сфармаваць варожае стаўленне да беларусаў у Літве і пасеяць пачуццё страху сярод беларускай супольнасці”, такое меркаванне выказала 29 ліпеня дэмакратычная лідар Святлана Ціханоўская.
Беларуская “Кропка” ў Вільнюсе абвясціла збор грошай на рамонт пасля нападу

- Грамадства
- ГрамадстваНамеснік міністра энергетыкі назваў штатнымі штодзённыя адключэнні электрычнасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў студзені знізіўся на 2,9% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаВальфовіч адсправаздачыўся аб завяршэнні першага этапу праверкі боегатоўнасці па распараджэнні ЛукашэнкіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 2 лютага — 30 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- ЭканомікаЗа 2025 год банкі ў Беларусі павялічылі прыбытак амаль на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


