Пуцін даў згоду на аб’яднанне рынкаў электраэнергіі Беларусі і Расіі

29 ліпеня, Позірк. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін 29 ліпеня падпісаў распараджэнне нумар 232-рп, якім распарадзіўся падпісаць Дагавор аб фарміраванні аб’яднанага рынку электрычнай энергіі Саюзнай дзяржавы.
У дакуменце, апублікаваным на партале прававой інфармацыі РФ, указана, што Міністэрства энергетыкі на перамовах мае права ўносіць па ўзгадненні з Міністэрствам замежных спраў праўкі “не маюць прынцыповага характару” ва ўхвалены ўрадам праект.
Пуцін лічыць мэтазгодным ажыццявіць падпісанне дамовы “на вышэйшым узроўні”.
20 ліпеня ўрад РФ ухваліў прадстаўлены Мінэнерга праект дамовы аб стварэнні аб’яднанага энергетычнага рынку Саюзнай дзяржавы.
29 студзеня ў Санкт-Пецярбургу на пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета СД Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь і Расія “пакуль цалкам не вызначыліся па самых галоўных пытаннях — гэта датычыцца стварэння адзіных рынкаў газу, нафты і нафтапрадуктаў”. Паводле яго слоў, ён рэгулярна абмяркоўвае гэтыя пытанні з Пуціным.
Раней Лукашэнка адзначаў, што адзіны энергарынак — гэта адно з ключавых пытанняў, якое трэба ўрэгуляваць у адносінах Масквы і Мінска.
24 мая ў Мінску на сустрэчы з Пуціным Лукашэнка зноў заявіў аб неабходнасці канчатковага ўзгаднення ўмоў паставак расійскіх нафты і газу ў Беларусь.
“Мы абмяркоўваем гэта не першы год, і сёння Ўладзімір Уладзіміравіч прыняў адпаведнае рашэнне. Думаю, урады ў найбліжэйшыя дні ў гэтым рэчышчы дапрацуюць гэтыя пагадненні. Мы дэталёва разабралі ўсе нюансы”, — зазначыў Лукашэнка, не ўдаючыся ў падрабязнасці.
На нарадзе па міжнародных пытаннях 29 ліпеня ў Мінску Лукашэнка паведаміў, што на сустрэчы з Пуціным на Валааме (Рэспубліка Карэлія) у рамках візіту ў РФ 25–27 ліпеня абмяркоўваў новую формулу цэнаўтварэння на нафту, перадаплату за яе і ўтылізацыйны збор.
“Усе гэтыя пытанні мы абмеркавалі з прэзідэнтам Пуціным, — сказаў спікер. — Больш за тое, мы дамовіліся аб тым, што я сёння-заўтра (у залежнасці ад таго, як вы гэта падрыхтуеце) накірую яму пісьмовае пасланне, ліст, з выкладаннем сутнасці гэтых трох пытанняў”.
- Грамадства
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ 2024 годзе цэнавыя парушэнні знайшлі ў 331 суб'екта, найбольшы штраф атрымаў аператар А1 — даныя МАРГМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства18 красавіка на ўсіх метэастанцыях Беларусі абноўленыя рэкорды цяпла, у тым ліку два месячныя максімумы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 18 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года па прамвытворчасці лідзіравала Мінская вобласць, у сельскай гаспадарцы — БрэсцкаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года больш за палову беларускага ВУП забяспечылі Мінск і Мінская вобласцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства17 і 18 красавіка ў Беларусі перакрытыя абсалютныя тэмпературныя рэкорды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+