Праваабаронцы: Палітвязняў прымушаюць пісаць прашэнні аб памілаванні, караюць за адмову

29 ліпеня, Позірк. Паводле інфармацыі праваабарончага цэнтра “Вясна”, у наваполацкую калонію № 1 (Віцебская вобласць) штодзень прыязджаюць прадстаўнікі пракуратуры Мінска, якія “прымушаюць палітзняволеных пісаць прашэнні аб памілаванні”.
Праваабаронцы падкрэсліваюць, што гэта тычыцца толькі асуджаных на невялікія тэрміны.
“Таксама вядома, што ў некаторых калоніях палітвязняў за адмову пісаць прашэнне змяшчаюць у штрафны ізалятар, а некаторым пагражаюць узбуджэннем новай справы паводле арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы)”, — гаворыцца ў паведамленні.
Раней пра “масавы збор прашэнняў аб памілаванні ад палітвязняў у калоніях, турмах і папраўчых установах адкрытага тыпу” паведамляла праваабарончая ініцыятыва Dissidentby.
На пачатку ліпеня праваабаронцы паведамілі пра вызваленне 18 палітвязняў. Адразу стала вядома, што адзін з іх — прыгавораны да 10 гадоў пазбаўлення волі старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, імёны астатніх не называліся. Пасля з’явілася інфармацыя пра выхад на волю Дар’і Лосік, Тамары Астрэйка, Святланы Лупач, Кацярыны Мадзянковай і Паліны Палавінка.
На 29 ліпеня ў Беларусі 1.378 чалавек, якіх праваабарончая супольнасць лічыць палітвязнямі. Насамрэч людзей, якія зазналі рэпрэсіі ў той ці іншай форме, значна больш.

- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВіцэ-прэзідэнт Кангрэса мясцовых і рэгіянальных уладаў заклікала дапамагаць беларусам, якія засталіся без дакументаў за мяжойМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ дзень заявы Туска пра гатоўнасць адкрыць яшчэ два памежныя пераходы зафіксаваная рэкордная за тыдзень актыўнасць нелегалаў на польскай мяжы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЛукашэнка захапіў уладу толькі дзякуючы жорсткасці, рэпрэсіям і падтрымцы Пуціна — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаПасля паслаблення амерыканскіх санкцый "Белавія" будзе прасцей працаваць з доларам — гендырэктар перавозчыкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская: У дэмакратыі ёсць інструменты, каб спыніць дыктатараў і войны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка

