Удзельнікі мітынгу ў Варшаве заклікалі прыцягнуць Лукашэнку да адказнасці і пашырыць міжнародны ціск на рэжым

1 лістапада, Позірк. Удзельнікі мітынгу і шэсця на “Дзяды”, якія адбыліся 1 лістапада ў цэнтры Варшавы, прынялі рэзалюцыю, у якой заклікалі прыцягнуць да крымінальнай адказнасці Аляксандра Лукашэнку і яго памагатых за здзейсненыя імі злачынствы, уключаючы злачынствы супраць чалавечнасці, ваенныя злачынствы, уключаючы незаконнае перамяшчэнне ўкраінскіх дзяцей.
Для дасягнення гэтай мэты яны заклікалі задзейнічаць механізмы Міжнароднага крымінальнага суда, універсальнай і нацыянальнай юрысдыкцыі, магчымага спецыяльнага трыбунала па Беларусі.
Рэзалюцыя змяшчае заклікі выключыць магчымасць дыялогу з Лукашэнкам асабіста, а таксама працягнуць і пашырыць міжнародны ціск на яго рэжым, у тым ліку санкцыйны, вызваліць ўсіх без выключэння палітвязняў, спыніць рэпрэсіі, гвалт і злачынстваў супраць чалавечнасці ў Беларусі, а таксама правесці дэмакратычныя выбары без удзелу Лукашэнкі і асоб, датычных да злачынстваў, і вывесці краіну з-пад уплыву Расіі.
Прадстаўляючы праект рэзалюцыі, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Павел Латушка адзначыў, што яе тэкст будзе накіраваны ў адрас урадаў краін — членаў Еўрапейскага саюза, ЗША, Канады, Велікабрытаніі, а таксама ў Еўракамісію.
У акцыі, прымеркаванай да дня памяці продкаў, прынялі ўдзел каля ста чалавек. Удзельнікі шэсця неслі плакаты і расцяжкі з выявамі беларусаў, якія загінулі на вайне ва Украіне, а таксама загінулі падчас і пасля пратэстаў 2020 года ў Беларусі.
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 10 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка9 сакавіка больш за 10 мігрантаў спрабавалі трапіць у Польшчу з беларускай тэрыторыі — найбольшая колькасць за апошнія паўмесяцаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка


