Галоўчанка мог наведваць краіны Лацінскай Амерыкі ў спробе абыходу санкцый, лічыць ISW

22 ліпеня, Позірк. Кантракты на пастаўкі ў Нікарагуа, Венесуэлу і Кубу беларускай прадукцыі, абсталявання і тэхналогій у абмен на тавары, якія Беларусь, Расія не могуць набыць праз заходнія санкцыі, маглі быць падпісаныя падчас нядаўняга візіту прэм’ер-міністра Рамана Галоўчанкі ў краіны Лацінскай Амерыкі, выказаў здагадку амерыканскі Інстытут вывучэння вайны (ISW).
Аналітычны цэнтр адзначыў, што адразу пасля Галоўчанкі Нікарагуа і Кубу наведаў старшыня Дзяржаўнай думы РФ Вячаслаў Валодзін. Венесуэлы ў яго праграме, мяркуючы з ўсяго, не было.
Звяртаецца ўвага на падпісаныя падчас візіту Галоўчанкі кантракты на “мільёны долараў” на пастаўку неўдакладненых беларускіх тавараў на Кубу ў абмен на экспарт у Беларусь, а таксама кантракты на 85 млн долараў, “скіраваныя на двухбаковую эканамічную супрацу, уключаючы пагадненне Беларускага банка развіцця аб фінансаванні пастаўкі больш за 700 адзінак непазначанага абсталявання ў Нікарагуа”.
ISW мяркуе, што гэтыя пагадненні маглі быць падпісаныя ў рамках расійскіх схем, у якіх Беларусь выкарыстоўваецца для дапамогі РФ у абыходзе заходніх санкцый. Пра якія менавіта падсанкцыйныя тавары з трох згаданых краін можа ісці гаворка, аналітыкі не ўдакладняюць.
Наведваючы Нікарагуа, Галоўчанка заявіў, што Беларусь зацікаўленая ў імпарце садавіны, кавы, какава-бабоў, морапрадуктаў. На Кубе беларускі прэм’ер адзначыў, што “акрамя традыцыйнай цікавасці да медыцынскіх прэпаратаў, беларускі бок зацікаўлены ў пастаўках рому, какава-бабоў, кавы, пюрэ з садавіны і іншых пазіцый”. У Каракасе чыноўнік падкрэсліў неабходнасць “перазапуску” эканамічных стасункаў з Венесуэлай, перш за ўсё ў сферы працы сумесных прадпрыемстваў. Пра пастаўкі ў Беларусь канкрэтных венесуэльскіх тавараў прэм’ер не згадаў.
Візіт кіраўніка беларускага ўрада ў краіны Лацінскай Амерыкі праходзіў 14–20 ліпеня.
Пасля пачатку поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны, у якой афіцыйны Мінск падтрымаў Крэмль, ЗША, ЕС і асобныя краіны прынялі шэраг пакетаў санкцый, якія забараняюць пастаўляць у Беларусь і РФ многія тавары.
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах за год вырасла ў 7,1 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць прыватнага сектара па крэдытах за год вырасла ў 6,3 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗапазычанасць фізічных асоб па спажывецкіх крэдытах за год вырасла на 37,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаАфіцыйны курс долара ў Беларусі за першую палову 2025 года знізіўся на 14,6% — другое месца на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 27–30 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка