Францыя забараніла некалькім беларускім журналістам працаваць на Алімпіядзе — СМІ

21 ліпеня, Позірк. Улады Францыі забаранілі шэрагу расійскіх і беларускіх жрналістаў працаваць на Алімпійскіх гульнях, паведамляе выданне Le Journal du Dimanche.
Паводле слоў міністра ўнутраных спраў гэтай краіны Жэральда Дарманена, анкеты рэпарцёраў адхіленыя праз боязь шпіянажу і кібератак.
“Менш за сотню анкет мы адхілілі праз падазрэнні ў тым, што яны з’яўляюцца агентамі — шпіёнамі або інфарматарамі замежных дзяржаў, якія імкнуцца да ўмяшання ў гульні”, — цытуе Дарманена агенцтва “Спутник”.
Кіраўнік МУС падкрэсліў, што ў праве асвятляць Алімпіяду адмоўлена і карэспандэнтам “шэрагу іншых краін”, але не паведаміў, якіх менавіта.
Прозвішчы журналістаў ён не назваў, але ўдакладніў: такім чынам Парыж ужыў “прынцып засцярогі”, каб прадстаўнікі шэрагу замежных дзяржаў не змаглі атрымаць доступ да кампутарных сетак і здзейсніць кібератаку.
У чэрвені паведамлялася, што на Алімпіяду акрэдытаваныя журналісты чатырох беларускіх дзяржаўных медыя: інфармацыйнага агенцтва БелТА, газеты “Спартыўная панарама”, інтэрнэт-партала тэлеканала “Беларусь 5” і выдання “СБ. Беларусь сёння”. Таксама акрэдытацыю атрымалі выданне “Прессбол” (заснавальнік — Беларуская федэрацыя футбола) і прэс-служба Беларускай асацыяцыі гімнастыкі.
16 ліпеня стала вядома, што Белтэлерадыёкампанія, якая знаходзіцца пад санкцыямі, не будзе трансляваць афіцыйныя мерапрыемствы і спаборніцтвы Алімпійскіх гульняў.
У спаборніцтвах прыме ўдзел 17 беларускіх спартсменаў у нейтральным статусе.
Алімпійскія гульні пройдуць у Парыжы 26 ліпеня — 11 жніўня.

- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаВальфовіч адсправаздачыўся аб завяршэнні першага этапу праверкі боегатоўнасці па распараджэнні ЛукашэнкіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 2 лютага — 30 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- ЭканомікаЗа 2025 год банкі ў Беларусі павялічылі прыбытак амаль на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах за год вырасла на 12% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа 2025 год працэнтныя стаўкі па крэдытах выраслі на 0,61 п.п. — даныя Нацбанка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць дзяржсектара па крэдытах за год вырасла ў 10 разоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

